Надвор'е на сераду: навальніцы і шквалісты вецер

© PixabayХмары перад навальніцай, архіўнае фота
Хмары перад навальніцай, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 26 ліпеня.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы са шквалістым ветрам чакаюцца ў сераду ў Беларусі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Відэафакт: як у чацвер затапіла Баранавічы - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: як у чацвер затапіла Баранавічы

Па дадзеных сіноптыкаў, 26 ліпеня на большай частцы Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пройдуць ападкі — кароткачасовыя дажджы, навальніцы і моцныя ліўні. Удзень ва ўсходніх рэгіёнах магчымы град.

Магчыма ў сераду і шквалістае ўзмацненне ветру — парывы будуць дасягаць 15-20 метраў у секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі аб'явілі на 26 ліпеня ў Беларусі аранжавы, перадапошні, узровень небяспекі.

Тэмпература паветра ў сераду складзе ўначы 14-20 градусаў цяпла, удзень — ад +21 да +31 градусаў.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, на выхадных у Беларусь зноў прыйдзе невялікае пахаладанне: тэмпература паветра ўдзень будзе складаць парадку +21 градуса.

Стужка навiн
0