Астранаўт зняў таймлапс палярнага ззяння з касмічнай станцыі

© Sputnik / Игорь Подгорный / Перайсці ў медыябанкПалярнае ззянне
Палярнае ззянне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карыстальнікі інтэрнэту падзякавалі прадстаўніку NASA за прыгожыя кадры незвычайнай прыроднай з'явы.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Амерыканскі астранаўт Джэк Фішэр зняў маляўнічае відэа палярнага ззяння з Міжнароднай касмічнай станцыі.

Спаса-Праабражэнская царква - Sputnik Беларусь
Пра Заслаўе знялі атмасферны таймлапс

Бортінжынер Міжнароднай касмічнай станцыі Джэк Фішэр, які з красавіка знаходзіцца ў космасе, зняў таймлапс палярнага ззяння. Відэазапіс астранаўт размясціў ва ўласным Twitter.

У хвілінным відэа адлюстраваны зялёныя пераліванні над паверхняй Зямлі. Запіс быў зроблены ў 400 кіламетрах над паверхняй планеты на хуткасці 28 тысяч кіламетраў у гадзіну.

Відэазапіс набраў у Twitter больш за дзевяць тысяч "лайкаў" і амаль чатыры тысячы рэпостаў. У шматлікіх каментарах карыстальнікі дзякуюць Джэку Фішэру за яркія кадры і трохі зайздросцяць яго месцазнаходжанню.

​Палярнае ззянне — рэдкая з'ява, што ўзнікае, калі зараджаныя часціцы сонечнага ветру прарываюцца ў магнітнае поле Зямлі і сутыкаюцца з малекуламі паветра. Таксама палярнае ззянне называюць aurora borealis у гонар рымскай багіні ранішняй зары.

Стужка навiн
0