МІНСК, 26 ліп — Sputnik. У Калінінградзе з 1 па 3 верасня ўпершыню пройдзе прэмія Russian Street Food Awards, на якой абяруць лепшыя ў краіне праекты вулічнай ежы, паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Мерапрыемства адбудзецца ў рамках Kaliningrad Street Food Weekend. Чакаецца, што ў прэміі прымуць удзел каманды з усёй Расіі.
Па словах арганізатараў, у склад журы ўвойдуць прэзідэнт асацыяцыі кулінараў Расіі Віктар Бяляеў, прэзідэнт Федэрацыі рэстаратараў і атэльераў Расіі Ігар Бухараў і прэзідэнт Міжнароднага энагастранамічнага цэнтра Леанід Гелібтэрман.
Адзначаецца, што на сённяшні дзень у Расіі працуе больш за тысячу стрытфуд-праектаў. Пераможца Russian Street Food Awards адправіцца ў канцы верасня ў Берлін, каб пазмагацца за званне лепшага ў Еўропе.