Радыё

Эстэт-праўдаруб Сяргей Cуседаў пра фестывальныя скандалы розных гадоў

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузычны крытык Сяргей Суседаў
Музычны крытык Сяргей Суседаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Здавалася б, "Славянскі базар - 2017" сышоў у гісторыю, але праз 10 дзён пасля форуму самы эпатажны музычны крытык постсавецкай прасторы Сяргей Суседаў усё ж пагадзіўся распавесці радыё Sputnik Беларусь усю праўду пра свае ўражанні.
Эстет-правдоруб Сергей Соседов о фестивальных скандалах разных лет

"Славянскі базар — 2017" па традыцыі пакінуў камусьці прыемныя ўспаміны, камусьці — новыя ўражанні, у тым ліку і вядомаму музычнаму крытыку Сяргею Суседаву, чые каментары заўсёды своеасаблівыя, цікавыя і, як правіла, справядлівыя.

Сяргей Суседаў не саромеецца ў характарыстыках, застаючыся пры гэтым у рамках цывілізаванасці і правілаў добрага тону. У тэлефоннай размове крытык распавёў радыё Sputnik Беларусь аб самых вострых "фестывальных" момантах мінулых гадоў і найбольш яркіх уражаннях ад убачанага ў гэтым годзе.

Валерый Дайнэка - Sputnik Беларусь
Радыё
Валерый Дайнэка пра Радзівона Баса і традыцыі "Славянскага базару"

"Я нарабіў вельмі шмат шуму, і ўсе чыноўнікі, якія там сядзелі, і міністр культуры, нейкія аблвыканкамаўскія людзі, я так зразумеў, прынялі да ведама тое, што я казаў. З нагоды мастацкай часткі фестывалю я пытаўся, напрыклад, хто зацвердзіў пахабнае шоў "Аднойчы ў Расіі. Гэта вельмі танны КВЗ самага нізкага кшталту. Гэта нават не мастацкая самадзейнасць, а мастацкая саманадзейнасць. Гэта было бяздарна, дробна, пахабна, нізкапробна, і гэта было шоу на галоўнай пляцоўцы фестывалю, і я пытаўся, хто гэта зацвердзіў", — распавёў Суседаў.

Музычны крытык прызнаў, што падчас віцебскага фестывалю паставіў на від вельмі шмат актуальных тэм і рэальных праблем, і спадзяецца, што быў пачуты і арганізатарамі, і членамі журы конкурсу вакалістаў.

"Тое, што ў выніку не Шаранкову далі першае месца, а ўкраінцу, гэта таксама была мая тэма. Я казаў, што з году ў год беларускі артыст атрымлівае калі не Гран-пры, то першае месца. Такое адчуванне, што журы адпаведным чынам ангажыруюць, паколькі далёка не заўсёды беларускі артыст мае моцныя, яркія вакальныя дадзеныя, магутны рэпертуар, знешнасць і гэтак далей", — адзначыў Суседаў.

Першы дырэктар Славянскага базару Радзівон Бас - Sputnik Беларусь
Мінкульт пра Баса: шмат не можам, але абыякавымі не засталіся б

Суразмоўца прывёў у прыклад вакальны конкурс мінулага года, падчас якога выбухнуў скандал. Суседаў тады абвінаваціў у непрафесійнай працы членаў журы на чале з Валерыем Лявонцьевым, якія, на думку крытыка, вельмі несправядліва ацанілі самую моцную канкурсантку — Ганну Цімафей з Ізраіля.

"Было відавочна, што ёсць яна і ёсць усе астатнія. І журы ёй выставіла нейкія сярэднія балы, ну проста ганебныя. Я сказаў, што такія члены журы павінны быць дыскваліфікаваныя, а іх ацэнкі дэзавуяваныя. У выніку яе ледзь нацягнулі на трэцюю прэмію, а Гран-пры атрымаў беларускі артыст", — падзяліўся ўспамінамі Суседаў.

Музычны крытык выказаў сваё меркаванне і наконт конкурсу маладых выканаўцаў гэтага года.

"Я б Шаранкову наогул даў дыплом. Ну не той гэта артыст, ён яшчэ сыры артыст. Я б лепш даў балгарыну, ён быў цікавей, і сцэна яго любіць, прыгажун пісаны, самы прыгожы артыст конкурсу. І спявае, і знешнасць такая дарагая, вока не адарваць ад балгарына было", — распавёў пра ўражанні Суседаў.

Поўную версію размовы з эпатажным музычным крытыкам Сяргеем Суседавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0