МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Тэлеканал HBO заявіў, што кінавытворчасць мінісерыяла пра Чарнобыльскую ядзерную катастрофу пачнецца ў наступным годзе, паведамляе Associated Press.
Акцёр Джарэд Харыс у пяцісерыйным шоу будзе граць ролю савецкага вучонага, адпраўленага з Масквы расследаваць прычыны аварыі.
У серыяле плануецца паказаць драматычныя падзеі ядзернай катастрофы 1986 года, якая прывяла да шырокамаштабных ядзерных забруджванняў тэрыторый. З-за наступстваў катастрофы прыйшлося перасяліць больш за 100 тысяч людзей.
Тэлеканалу HBO належаць такія серыялы, як "Гульня тронаў", "Сэкс у вялікім горадзе" і "Клан Сапрана".