МІНСК, 27 ліп — Sputnik. На чацвёртым канцэрце "Класікі ля ратушы", які адбудзецца 29 ліпеня, выступяць ансамбль ударных інструментаў Grig Percussion Group, канцэртны аркестр "Няміга" і квінтэт Jazzology, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Мінчанам і гасцям сталіцы прадставяць праграму "Гульня ў класікі". Прагучаць прызнаныя класікай творы Іагана Себасцьяна Баха, Вольфганга Амадэя Моцарта, Людвіга ван Бетховена і іншых не менш вядомых кампазітараў.
Арганізатары запэўніваюць, што адразу пазнаць знакамітыя творы змогуць адзінкі, бо яны прагучаць у джазавай апрацоўцы.
Таксама сярод гледачоў у рамках фестывалю праводзіцца конкурс фатаграфій. Каб прыняць у ім удзел, трэба размясціць у сацсетках фота з канцэрту з хаштэгам #классикасвелком.
Лепшыя здымкі прадставяць на выставе ў цэнтры Мінска. Яе арганізуюць у жніўні па завяршэнні "Класікі ля ратушы".
Пачатак канцэрту ў субботу ў 20:30.