На беразе Дуброўскага вадасховішча ў Смалявіцкім раёне пройдзе першы дзіцячы фестываль падобнага маштабу, які будзе несці не толькі забаўляльную, але і пазнавальную мэту. Праходзіць ён у рамках рэспубліканскай акцыі МНС Беларусі "Ганарымся, што навучылі!", якая доўжыцца ўжо амаль год. Задача акцыі — матываваць бацькоў навучаць дзяцей правілам бяспекі. Асноўная аўдыторыя — бацькі дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, а таксама самі дзеці.
"На фестывалі будзе мноства розных напрамкаў. Будзе парад роставых лялек, нашумелае шоу "Трансформеры", будзе аква-бой, таксама будзе і пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка з дэманстрацыяй яе магчымасцяў. Бацькі і дзеці змогуць не толькі паглядзець, але і некаторымі прыстасаваннямі паспрабаваць выканаць заданні, якія выконваюць ратавальнікі кожны дзень", — распавёў Дзялендзік.
Можна будзе надзець і баявую вопратку ратавальнікаў, падаць ваду з пажарнага шланга, пракаціцца на лодцы з ратавальнікамі, падняцца ў паветра на аўтапад'ёмніку, пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля. Прадугледжаны спецыяльны "дымавы пакой", у яким будзе імітавацца сітуацыя на пажары. У яго госці змогуць зайсці, надзеўшы адмысловыя апараты са сціснутым паветрам, і адчуць тое, што і выратавальнік, калі працуе ў задымленым памяшканні.
"У першую чаргу, мэта нашага фестывалю, гэта не пацешыць. А ў гульнявой і забаўляльнай форме навучыць нашых людзей, як бацькоў, так і дзяцей, асновам бяспекі. Гэта самае галоўнае. Гэта будучыня нашых сем'яў, нашай краіны", — сказаў Дзялендзік.
Падчас фестывалю будуць арганізаваны спецыяльныя майстар-класы па аказанні першай медыцынскай дапамогі, па арганізацыі дзеянняў на пажары, па аказанні дапамогі на вадзе. Акрамя таго, будуць працаваць гульнявыя і танцавальныя зоны з аніматарамі, забаўляць дзяцей і пераносіць у казачны свет будуць і незвычайныя хадулісты. Дзеці змогуць паскакаць на батуце і павесяліцца на надзіманых горках, згуляць у рэальным часе ў вядомую гульню "Майнкрафт" максімальна набліжаную да сапраўднай, стаць футбалістамі з мін'ёнамі і многае іншае. Падобны фэст у Беларусі праходзіць упершыню. Пачнецца ён 30 ліпеня ў 12:00.
Гутарку з начальнікам цэнтра прапаганды і навучання мінскага абласнога ўпраўлення МНС Мікалаем Дзялендзікам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.