МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Дзмітрый Астрахан здымае на "Беларусьфільме" сумесную беларуска-расійскую меладраму "Жыццё пасля жыцця", паведамілі Sputnik на кінастудыі.
"Сцэнар Алега Данілава перамог у конкурсе Міністэрства культуры Беларусі і атрымаў падтрымку Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі", — распавялі на "Беларусьфільме".
Па сюжэце фільма людзі, якія па-сапраўднаму любяць адзін аднаго, могуць быць разам нават пасля смерці. "Нябесная" камісія праводзіць дбайны адбор тых, чые пачуцці шчырыя, для каго вечнасць разам стане ўзнагародай, а не пакараннем. У поле зроку "нябеснага суда" трапляе сям'я Нячаевых. Вядомы рэжысёр, кінапрадзюсар і заўзяты тусоўшчык Юрый Нячаеў, якога грае Аляксандр Дамагараў, не можа прапусціць кінафорум у Прыморску. Там будзе і яго пратэжэ — актрыса Святлана Макеева. Але жонка Юрыя Лена (Таццяна Кабанава) мае намер змагацца за сямейнае шчасце.
"У фільме таксама будзе занятая Ганна Семяновіч", — адзначылі на студыі.
Здымкі, якія пройдуць у Мінску і Маскве, будуць доўжыцца да 20 верасня. Карціну плануецца здаць да канца 2017 года. Глядач зможа ўбачыць як 4-серыйную тэлеверсію, так і мастацкі фільм у кінатэатрах.