https://bel.sputnik.by/20170731/fehst-syarehdnevechnaj-kultury-projdze-u-polacku-1030040227.html
Фэст сярэдневечнай культуры пройдзе ў Полацку
Фэст сярэдневечнай культуры пройдзе ў Полацку
Sputnik Беларусь
Полацк у чарговы раз прыме фестываль "Рубон", які пройдзе пад сценамі старажытнага Сафійскага сабору. 31.07.2017, Sputnik Беларусь
2017-07-31T10:59+0300
2017-07-31T10:59+0300
2022-04-14T15:49+0300
турызм
спадчына
у беларусі
навіны
галоўнае
афiша
беларусь
літва
полацк
вільнюс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102979/81/1029798147_0:60:1200:739_1920x0_80_0_0_740febcdb3653e7e1105d613afe4070d.jpg
МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Фестываль сярэдневечнай культуры "Рубон 2017" пройдзе ў Полацку 1-3 верасня, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.Праграма фэсту вельмі насычаная і прапануе не толькі рыцарскія бугурты і турніры, але і разнастайную канцэртную праграму з выступамі гуртоў і танцамі.Рызынкай фестываля "Рубон 2017" у гэтым годзе стануць сплавы на ладдзях і іх паказальныя абардажы. Апроч таго буду зладжаны пляцоўкі з сярэдневечнымі гульняміі і фотазона "Зброя катаванняў".Асобным блокам фэсту сярэднявечнай культуры "Рубон" у Полацку плануецца кулінарны фестываль, які мае на мэце папулярызацыю аўтэнтычнай сярэднявечнай кухні і абмен вопытам у гэтай сферы.Праца кулінарнага свята будзе ісці на працягу аднаго дня — 2 верасня. Удзельнікам прапануецца прыгатаваць і прадставіць 2-3 блюды, якія б ілюстравалі пэўны рэгіён, пэўны сацыяльны слой, былі фрагментам пэўнага культурнага комплексу.Спецыяльнымі гасцямі фестывалю стануць кулінары з Літвы — рэстаран літоўскай народнай кухні "Marceliukes kletis", які ўяўляе сабою рэстаран-музей у Вільнюсе.Там прадстаўлены не толькі традыцыйныя стравы, але і вялікая колькасць этнаграфічных прадметаў і старадаўніх механізмаў. Дзякуючы гэтаму "Marceliukes kletis" мае сертыфікат "Захаванне культурнай спадчыны Літвы".Кухню літоўскага рэстарана і яго незвычайныя агрэгаты для прыгатавання ежы ведаюць далёка за межамі Літвы. "Marceliukes kletis" — удзельнік розных кірмашоў, фестываляў і святаў у Польшчы, Расіі, Украіне, Эстоніі, Латвіі.Падрабязная праграма фэсту тут.
https://bel.sputnik.by/20170724/nash-grunvald-2017-sapraudnyja-bitvy-shchyryja-emocii-1029939311.html
https://bel.sputnik.by/20170723/konny-rycarski-turnir-i-bitva-dvarou-prajshli-u-dudutkah-1029914012.html
беларусь
літва
полацк
вільнюс
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102979/81/1029798147_0:22:1200:777_1920x0_80_0_0_f4a28d7f097ac2f837aac34ac3056cfd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, афiша , беларусь, літва, полацк, вільнюс, "рубон 2017", гістарычная рэканструкцыя, рыцарский турнир, традыцыйная кухня
турызм, спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, афiша , беларусь, літва, полацк, вільнюс, "рубон 2017", гістарычная рэканструкцыя, рыцарский турнир, традыцыйная кухня
Фэст сярэдневечнай культуры пройдзе ў Полацку
10:59 31.07.2017 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Полацк у чарговы раз прыме фестываль "Рубон", які пройдзе пад сценамі старажытнага Сафійскага сабору.
МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Фестываль сярэдневечнай культуры "Рубон 2017" пройдзе ў Полацку 1-3 верасня, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
Праграма фэсту вельмі насычаная і прапануе не толькі рыцарскія бугурты і турніры, але і разнастайную канцэртную праграму з выступамі гуртоў і танцамі.
Рызынкай фестываля "Рубон 2017" у гэтым годзе стануць сплавы на ладдзях і іх паказальныя абардажы. Апроч таго буду зладжаны пляцоўкі з сярэдневечнымі гульняміі і фотазона "Зброя катаванняў".
Асобным блокам фэсту сярэднявечнай культуры "Рубон" у Полацку плануецца кулінарны фестываль, які мае на мэце папулярызацыю аўтэнтычнай сярэднявечнай кухні і абмен вопытам у гэтай сферы.
Праца кулінарнага свята будзе ісці на працягу аднаго дня — 2 верасня. Удзельнікам прапануецца прыгатаваць і прадставіць 2-3 блюды, якія б ілюстравалі пэўны рэгіён, пэўны сацыяльны слой, былі фрагментам пэўнага культурнага комплексу.
Спецыяльнымі гасцямі фестывалю стануць кулінары з Літвы — рэстаран літоўскай народнай кухні "Marceliukes kletis", які ўяўляе сабою рэстаран-музей у Вільнюсе.
Там прадстаўлены не толькі традыцыйныя стравы, але і вялікая колькасць этнаграфічных прадметаў і старадаўніх механізмаў. Дзякуючы гэтаму "Marceliukes kletis" мае сертыфікат "Захаванне культурнай спадчыны Літвы".
Кухню літоўскага рэстарана і яго незвычайныя агрэгаты для прыгатавання ежы ведаюць далёка за межамі Літвы. "Marceliukes kletis" — удзельнік розных кірмашоў, фестываляў і святаў у Польшчы, Расіі, Украіне, Эстоніі, Латвіі.
Падрабязная праграма фэсту
тут.