МІНСК, 1 жні — Sputnik. Лепшай краінай для жыцця жанчын з'яўляецца Швецыя, Беларусь займае трыццаць шостае месца з васьмідзесяці, лічаць аўтары даследавання "Best Countries for Women", апублікаванага на сайце U.S. News&World Report.
У першай дзесятцы краін — Данія, Нарвегія, Нідэрланды, Канада, Фінляндыя, Швейцарыя, Аўстралія, Аўстрыя і Новая Зеландыя. Горш, чым у Беларусі, жанчынам жывецца ва Украіне (52-е месца) і Казахстане (63), а вось іншыя суседзі абышлі рэспубліку: Расія апынулася на 30-м месцы, Польшча — на 21-м, Латвія — на 28-м.
Аўтары даследавання "Best Countries for Women" апыталі 9 тысяч жанчын. Самай камфортнай для жыцця з пункту гледжання рэспандэнтак апынулася Швецыя.
Галоўны крытэр, па якім вызначалі лепшую для жыцця краіну, — раўнапраўе паміж мужчынам і жанчынай. Даследнікі таксама ўлічвалі ўзровень развіцця інстытута правоў чалавека, эканамічны дабрабыт, гендэрную роўнасць, бяспеку, сістэму адукацыі. Так, напрыклад, у краіне-фаварытцы амаль дзве траціны выпускнікоў ВНУ, якія атрымалі вучоныя ступені, з'яўляюцца жанчынамі.