Відэа

Грабоўскі пажадаў поспеху БАТЭ: адпраўце чэхаў піць піва

Падпісацца
Беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі пажадаў удалага выступлення барысаўскаму БАТЭ ў матчы ў адказ у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць пражскай "Славіі". Глядзіце на відэа, як форвард разам з іншымі беларускімі спартоўцамі выступіў са зваротам да "жоўта-сініх".

Паядынак у адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і "Славіяй" адбудзецца ў сераду, 2 жніўня, на "Барысаў-Арэне". Першая сустрэча каманд у Празе завяршылася перамогай чэшскай каманды (1:0).

Матч паміж БАТЭ і Славіяй - Sputnik Беларусь
БАТЭ з мінімальным лікам прайграў "Славіі" - 1:0

"Веру ў вас. Спадзяюся, што выявіце свае лепшыя якасці. Дзякуючы заўзятарам і роднаму стадыёну вы зможаце атрымаць перамогу над чэшскай камандай і адправіць іх піць піва", — сказаў Грабоўскі.

Разам з хакеістам ў відэароліку прынялі ўдзел байцы ММА Арцём Дамкоўскі і Аляксей Кудзін, а таксама вядучая "ББ-блога" Ганна Бонд.

Стартавы свісток на "Барысаў-Арэне" прагучыць у 20:00. Судзіць сустрэчу будзе брыгада арбітраў з Нідэрландаў на чале з Паўлюсам Ван Бокелам. Яго памочнікамі будуць Чарльз Схап і Роб Ван дэ Вен, рэзервовы арбітр — Алард Ліндухт. Дэлегат УЕФА Дарыюш Дзеканоўскі з Польшчы, інспектар — Гілфі Орасон з Ісландыі.

Стужка навiн
0