У Мінску прэзентуюць "Сусветную спадчыну Францыска Скарыны"

© Sputnik / Виктор ТолочкоПомнік Францыску Скарыну
Помнік Францыску Скарыну - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кніга "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу краін - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі - 2017" і Гран-пры Еўразійскай міжнароднай кніжнай выставы "Eurasian Book Fair - 2017".

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Прэзентацыя кнігі "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" адбудзецца 3 жніўня ў Мінску, паведамілі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Культуролаг распавёў ці насіў Францыск Скарына вусы - Sputnik Беларусь
Відэа
Культуролаг распавёў, ці насіў Францыск Скарына вусы

Упершыню ў адной кнізе прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага першадрукара. У сучасным выданні наглядна прадстаўлена кніжная спадчына Францыска Скарыны, якая сёння з'яўляецца нацыянальным здабыткам і захоўваецца ў кніжных і музейных зборах многіх краін свету — Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Даніі, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Славеніі, Чэхіі, ЗША.

Унікальнае выданне выпушчана выдавецтвам "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" і прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

"Багата ілюстраванае выданне выйшла ў серыі "Энцыклапедыя рарытэтаў" на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай", — паведамілі арганізатары.

Кніга "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу краін — удзельніц СНД "Мастацтва кнігі — 2017" і Гран-пры Еўразійскай міжнароднай кніжнай выставы "Eurasian Book Fair — 2017".

6 жніўня 1517 года роўна 500 гадоў таму ў Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга — Псалтыр, якая лічыцца адной з самых папулярных і распаўсюджаных у хрысціянстве кніг Бібліі. Гэтай кнігай першадрукар Францыск Скарына паклаў пачатак усяму беларускаму кнігавыданню, якое развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім кнігадрукаваннем.

Стужка навiн
0