Фіналісты адбора на дзіцячае "Еўрабачанне" здымуцца ў вышыванках

© Sputnik / Сергей Старостенко / Перайсці ў медыябанкДзіцячае "Еўрабачанне", архіўнае фота
Дзіцячае Еўрабачанне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможца Нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" 26 лістапада ў Тбілісі.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Белтэлерадыёкампанія распачала здымкі візітак для кожнага з 10 фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", паведамілі Sputnik у прэс-службе НДТРК.

Этнограф Ларыса Мятлеўская - Sputnik Беларусь
Радыё
Дзень вышыванкі: мова ― гэта душа народа, а адзенне — яго твар

"У гэтым годзе галоўная тэма візітовак — гэта шчырыя і непадробныя эмоцыі юных артыстаў, іх любоў і павага да беларускай культуры. Здымкі будуць праходзіць на працягу тыдня ў самых яркіх і маляўнічых культурна-гістарычных месцах краіны: Лошыцкім парку, Заслаўі, музейна-замкавым комплексе "Мір", музейным комплексе старадаўніх рамёстваў "Дудуткi", Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту", — адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.

"Мы працягваем тэму адраджэння беларускай культуры, якую пачалі яшчэ на адборы для дарослага "Еўрабачання-2017". Бо няма нічога больш шчырага, добрага і сумленнага, калі дзіця любіць і ведае культуру і гісторыю сваёй краіны і прэзентуе яе іншым. Праз музыку мы нясем беларускую культуру, звязваем мінулае і будучыню з сучаснасцю. Адна з фішак падчас здымак відэавізітак — выкарыстанне квадракоптэра. Ён будзе ўзлятаць высока да сонца, спускацца да артыста і зноў вяртацца ў неба. Гэта своеасаблівая адсылка да сонечнай Грузіі, у якой пройдзе дзіцячае "Еўрабачанне-2017", — падзяліўся творчым задумай рэжысёр візітовак Юрый Ярошык.

© Photo : БелтэлерадыёкампаніяДуэт Арыны Пехцеравай і Марыі Дзмітрачковай
Дуэт Арыны Пехцеравай і Марыі Дзмітрачковай - Sputnik Беларусь
Дуэт Арыны Пехцеравай і Марыі Дзмітрачковай

"Фіналісты будуць прэзентаваць сябе ў народных і сучасных касцюмах з элементамі нацыянальнага арнаменту", — падкрэслілі ў прэс-службе.

Адзнятыя візітоўкі будуць папярэднічаць выступленню юных артыстаў падчас фінальнага шоу, якое пройдзе ў форме гала-канцэрту 25 жніўня ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by.

Пераможца Нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" 26 лістапада ў Тбілісі.

Стужка навiн
0