БАТЭ выйграў у "Славіі", але не выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

© Sputnik / Марина СеребряковаБАТЭ-Славія
БАТЭ-Славія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Барысаўчанам не хапіла ўсяго аднаго забітага мяча для выхаду ў самы прэстыжны еўрапейскі клубны футбольны турнір.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Футбольны клуб БАТЭ атрымаў перамогу над чэшскай "Славіяй" у хатнім матчы на "Барысаў-Арэне" ў рамках трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Балотны футбол, або як спартыўныя чыноўнікі запэцкаліся - Sputnik Беларусь
Відэа
Балотны футбол, або як спартыўныя чыноўнікі запэцкаліся

Сустрэча барысаўскага і пражскага клубаў завяршылася з лікам 2:1 на карысць БАТЭ. Sputnik вёў тэкставую анлайн-трансляцыю матчу.

Першы тайм падапечныя Аляксандра Ярмаковіча пачалі жвава, забіўшы на пятай хвіліне — Мікалай Сігневіч галавой перакінуў мяч праз галкіпера "Славіі". Аднак затым, незадоўга да перапынку, форвард чэхаў Мілан Шкода зраўняў лік.

Пачатак другога тайма прайшоў пад знакам БАТЭ — гол запісаў на свой рахунак Ігар Стасевіч. Аднак барысаўчане ў ходзе далейшай гульні не змаглі забіць яшчэ адзін мяч, такі неабходны для выхаду ў плэй-оф ЛЧ.

Цяпер у барысаўчан наперадзе матчы за выхад у плэй-оф Лігі Еўропы. Лёсаванне ЛЕ адбудзецца 4 жніўня.

Стужка навiн
0