Відэа

Сексізм ці не? Ролік з аголенымі cцюардэсамі абурыў Казахстан

Падпісацца
Казахстанскі турыстычны партал Choсotravel выпусціў ролік з аголенымі сцюардэсамі, прагляды якога набліжаюцца да мільёна. Глядзіце на відэа ролік, які выклікаў шырокі грамадскі рэзананс у Казахстане.

У пачатку жніўня турыстычны партал Choсotravel выпусціў правакацыйны ролік, які рэкламуе агрэгатар па продажы авіябілетаў. На відэа напаўаголеныя сцюардэсы заклікаюць купляць квіткі на іх рэйсы. Літаральна тут жа ў сацыяльных сетках Казахстана рэкламу абвінавацілі ў сексізме і аб'ектывацыі.

Пад постам з відэа ў Facebook амаль тысяча палярных каментароў.

Брутальная рэклама жаночай бялізны - Sputnik Беларусь
Брутальная рэклама жаночай бялізны сабрала 170 тыс. праглядаў

"Сэксізм. Продаж жаночага цела. Скуката. Мінулае стагоддзе. Вы затрымаліся ў 90-ых, па маім сціплым меркаванні. Падобна на тое, што больш прыцягнуць увагу пакупнікоў няма чым", — напісала карыстальнік Наталля Ягорава.

Іншыя карыстальнікі адзначылі прыгажосць дзяўчат, а таксама высокія кошты на квіткі.

Пра ролік таксама напісалі вядомыя сусветныя СМІ, да прыкладу, CNN і Daily Mail. Апошняе выданне назвала рэкламу "мудрагелістай".

Абвінавачаны ў сексізме Choсotravel праз дзень выклаў у інтэрнэт другі ролік, дзе ўжо аголеныя пілоты рэкламавалі сэрвіс. Аднак у сацыяльных сетках негатыўныя водгукі сталі з'яўляцца з новай сілай.

Выкарыстанне сэксуальнай рэкламы да гэтага часу з'яўляецца магчымай для некаторых кампаній. Як правіла, такія ролікі выклікаюць шмат спрэчак датычна таго, ці карэктна выкарыстоўваць сэксуальныя вобразы для прыцягнення ўвагі. Да прыкладу, зімой гэтага года беларускі вытворца Mark Formelle зняў два рэкламных роліка бялізны, якія ў медыяасяродку таксама прызналі сексісцкімі.

Стужка навiн
0