МІНСК, 7 жні — Sputnik. Свята азербайджанскай культуры адбудзецца на тэрыторыі Верхняга горада 12 жніўня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.
Па словах арганізатараў, з 13:00 да 17:00 гасцей чакае насычаная канцэртная праграма: выступяць калектывы "Легенды Каўказа" і Sari Gelin, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2015" Руслан Асланаў і прадстаўніца Беларусі на міжнародным конкурсе Turkvision-2015 Саша Казімірава, саліст Маладзёжнага тэатра эстрады і лаўрэат шматлікіх музычных конкурсаў па Гомельскай вобласці Руслан Шыр.
Таксама запланаваны модны паказ калекцыі ад маладой дызайнеркі Сабіны Алашавай.
Арганізатары прадугледзелі майстар-класы па танцах і гатаванні нацыянальных азербайджанскіх страў. Наведвальнікаў свята чакае выстава-продаж азербайджанскіх тавараў і фотазона ў нацыянальным стылі. Будзе і пляцоўка для гульні ў нарды.
"Вядома, не абыдзецца без дэгустацыі страў нацыянальнай азербайджанскай кухні, ласункаў, знакамітай гарбаты", — адзначылі ў Мінгарвыканкаме.