Відэа

Выйшаў трэйлер беларускага фэнтэзі "Неруш"

Падпісацца
Мінская кампанія "Aurios Studios" сабрала ініцыятыўных прафесіяналаў у сферы кіно, літаратуры і музыкі для стварэння новага праекта — паўнаметражнага фэнтэзі на аснове беларускай міфалогіі і легендаў. Глядзіце на відэа, што атрымалася ў выніку.

Кінапраект, які пазіцыянуе сябе, як першае беларускае фэнтэзі, пачаўся яшчэ ў 2015 годзе. Зараз выйшаў паўнавартасны трэйлер да беларускай фантастыкі, заснаванай на народных паданнях.

Выйшла другая серыя беларускамоунага хорар-серыяла Заклятыя скарбы - Sputnik Беларусь
Відэа
Выйшла другая серыя беларускамоўнага хорар-серыяла "Заклятыя скарбы"

"Неруш заўсёды недзе побач. Але надышоў час нагадаць пра сябе. Для нас гэты час не быў марны: мы працавалі, раслі, рос наш праект і нашае жаданне стварыць сапраўднае беларускае прыгожае фэнтэзійнае кіно! Мы ведаем, што вы з намі, і зноў запрашаем вас у чароўны свет Нерушы", — анансуюць кінастужку аўтары.

У фільме здымаліся: Алеся Грыбок, Ілья Ясінскі, Алег Вэбер, Антон Сарган, Аляксандра Рымкевіч, Яніна Гурская, Аліна Селях, Марыя Жыгунова, Ева Жыгунова і іншыя.

Рэжысёр: Дзяніс Жыгуноў. Аўтары сцэнарыя: Юлія Шадзько, Дзяніс Жыгуноў.

Калі кінастужку можна будзе паглядзець, пакуль не паведамляецца.

Стужка навiн
0