МІНСК, 9 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў рэдакцыю "Звязды" са 100-гадовым юбілеем выхаду ў друк першага нумара гэтага выдання, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідара.
"Заснаваная ў няпросты час узрушэнняў і пераменаў у жніўні 1917 года, "Звязда" стала сапраўдным летапісам жыцця беларускага грамадства, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Яе гісторыя непарыўна звязана з гісторыяй Беларусі і нашага народа. Праз газету родная мова даходзіць да кожнага сэрца".
У віншавальнай тэлеграме асабліва адзначаецца, што газета знаходзіла свайго чытача нават у гады вайны. Газета выдавалася мінскім падполлем і нават у партызанскім атрадзе на востраве Зыслаў.
"Друкаванае слова заклікала людзей да барацьбы з захопнікамі, надавала ўпэўненасць і сілы. Нездарма пасля вайны "Звяздзе" прысвяцілі чатыры помніка — унікальны выпадак, які яскрава сведчыць пра значнасць газеты для беларусаў", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Варта адзначыць, што ў гэтым годзе ў газеты "Звязда" двайны юбілей — ў 1927 годзе газета стала выдавацца на беларускай мове.