МІНСК, 12 жні — Sputnik. Украінскі гурт "Грибы" выступіць у мінскім Палацы спорту з вялікім сольным канцэртам 29 лістапада, паведамілі арганізатары канцэрту.
Першы альбом калектыву "Дом на колесах" афіцыйна прызнаны самым папулярным музычным запісам у гісторыі сацсеткі ВК. У Мінску гурт прэзентуе другую частку аднайменнага альбома — "Дом на колесах ч. 2".
У 2016 годзе "Грибы" ў прамым сэнсе слова раптам вылезлі з-пад зямлі. Спачатку разляцелася па сацсетках віруснае відэа на песню "Интро", у якім ананімныя хлопцы нечым нагадвалі мульцяшных герояў Gorillaz, чыталі рэп і рытмічна рухаліся пад музыку. Амаль адразу песня разышлася на цытаты.
Грыбы не даюць інтэрв'ю і не ўдзельнічаюць у фотасесіях.
На сённяшні дзень у калекцыі "Грибов" 4 кліпа. Амаль усе яны ўключаюць у сябе скетчы — кароткія камедыйныя сцэны. Апошняе відэа "Тает лед" ужо набрала больш за 114 мільёнаў праглядаў і спарадзіла мноства пародый.
Поспех "Грибов" спарадзіў мноства разважанняў і філасофскіх сентэнцый ад музычных крытыкаў і культуролагаў, якія спрабуюць раскласці феномен на зразумелыя складнікі.
Канцэрты "Грибов" па водгуках гледачоў неверагодна моцныя па энергетыцы — сухімі з такіх шоу ніхто не выходзіць.
Вялікі канцэрт гурта "Грибы" адбудзецца ў сталічным Палацы спорту 29 лістапада; кошт квіткоў — ад 58 рублёў.