Радыё

Альпініст распавёў аб тым, як горы становяцца тэстам на трываласць

© Photo : Facebook / Виктор ЛутовМайстар спорту міжнароднага класа па альпінізме, заваёўнік Эверэста і многіх іншых пікаў, "снежны барс" Віктар Лутаў.
Майстар спорту міжнароднага класа па альпінізме, заваёўнік Эверэста і многіх іншых пікаў, снежны барс Віктар Лутаў. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Што цягне чалавека ў горы, чаму такія прыгоды можна назваць "недарагімі" і колькі ў свеце нескароных вяршыняў, на радыё Sputnik Беларусь распавёў майстар спорту міжнароднага класа па альпінізме, заваёўнік Эверэста і многіх іншых пікаў, "снежны барс" Віктар Лутаў.
Путь к вершине: как горы становятся откровением и тестом на прочность

"Снежнымі барсамі" за савецкім часам называлі заваёўнікаў пяці самых высокіх вяршыняў СССР вышынёй больш за 7 тысяч метраў — пікаў Перамогі, Леніна, Хан-Тэнгры, Каржанеўскай і піка Камунізму. Прычым да такіх узыходжанняў дапускалі не ўсіх, папярэдне трэба было праявіць сябе і дасягнуць вынікаў на "малых вяршынях". Тым, хто падымаўся на самыя высокія пікі, прысвойвалі званне "снежнага барса".

Фасфагіпс - Sputnik Беларусь
Фота
Белыя горы, або тэхнагенны цуд Беларусі

Але ў той жа час усе вышэйшыя кропкі планеты прайсці немагчыма, іх папросту вельмі шмат, хоць далёка не кожная шырока вядомая, кажа суразмоўца Sputnik.

"Мы рабілі вельмі шмат класных узыходжанняў і на Паміры, і ў Цянь-Шане, на Каўказе і шмат дзе ў Гімалаях. Я ў апошні час захапіўся рэгіёнам Індыі, там ёсць Гарвальскія Гімалаі з вельмі цікавымі маршрутамі і адносна даступнымі. Можна сказаць, забытыя вяршыні, пра якія практычна не гавораць", — распавядае Лутаў.

Па словах суразмоўцы, гэтыя рэгіёны альпіністы наведваюць вельмі рэдка, прыязджаюць адна-дзве экспедыцыі ў год, прычым у сам раён, а не на пэўную вяршыню. У той жа час знакаміты Эверэст вышынёй каля 9 тысяч метраў хоць і мае разгорнутую інфраструктуру для ўзыходжання, але патрабуе сур'ёзнай падрыхтоўкі.

"Але Эверэст усе ведаюць, а ёсць Чо-Ойю, і пра яе ніхто не чуў, хоць гэтая выдатная вяршыня знаходзіцца побач. І мы на яе рабілі ўзыходжанне ў 2004 годзе. Але яна знаходзіцца ў Тыбеце, у Кітаі. Выдатная гара для ўзыходжання і дзівосныя віды", — распавядае Лутаў.

Галоўны спецыяліст аддзела рэкламы і сувязяў з грамадскасцю Дэпартамента турызму і курортаў Аджарыі Нона Маркаран - Sputnik Беларусь
Радыё
Эксперт: беларусы едуць у Аджарыю па віно, кухню і ландшафты

Такіх вяршыняў вельмі шмат, адных 8-тысячнікаў у свеце 14 — частка ў Пакістане, частка ў Непале і Кітаі. Ёсць забытыя і бясконца цікавыя маршруты ў Індыі, Кыргызстане, Таджыкістане, дзе размешчаны "зорныя" альпінісцкія маршруты савецкіх часоў, якія, на жаль, сёння практычна ніхто не наведвае. Але ўсе яны могуць стаць "прыгодай і даследаваннем свету, прычым адносна недарагой", — перакананы суразмоўца.

"Фізічная падрыхтоўка ўсё роўна павінна быць, ты бяжыш крос 10 кіламетраў, купіў красоўкі, форму спартыўную, падцягнуўся, адціснуўся, звычайны спартыўны занятак. Квіток калі загадзя купляць, за сотні дзве долараў можна даляцець да таго ж Душанбэ, ну і там яшчэ трошкі. Калі ўсё загадзя планаваць, гэта досыць разумныя цэны, супастаўныя з адпачынкам, нават у Беларусі", — тлумачыць Лутаў.

У той жа час на вяршыню можа падняцца далёка не кожны, бо вышыня тэстуе ўвесь арганізм.

"Калі ёсць найменшае захворванне, яно сябе будзе праяўляць. Насмарк можа ператварыцца ў цяжкае захворванне, кашаль — у запаленне лёгкіх, любое недамаганне таксама хутка развіваецца. Чалавек павінен быць адносна здаровы, таму што гэта тэст на трываласць для арганізма ў цэлым", — кажа Лутаў.

Любое ўзыходжанне, калі ты тыднямі пакутваеш, а потым выходзіш на вяршыню і пад табой аблокі, то кожны раз гэта незабыўнае адчуванне трыумфу, ды і свет потым выглядае зусім інакш, рэзюмуе суразмоўца.

Гутарку з майстрам спорту міжнароднага класа па альпінізме, заваёўнікам Эверэста і многіх іншых пікаў, "снежным барсам" Віктарам Лутавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0