МІНСК, 14 жні — Sputnik. Сталі вядомыя падрабязнасці нашумелага ў панядзелак інцыдэнту, як падлетак звешваўся з балкона шматпавярховага дома ў Мінску дзеля эфектных фатаграфій.
Мінчане пачалі абмяркоўваць інцыдэнт у панядзелак: сталічная піяршчыца Алена Крашэўская апублікавала здымак з двума падлеткамі, адзін з якіх павіс на агароджы балкона 26-га паверха, а другі яго фатаграфуе.
"І ведаеце, першае фота яму не спадабалася, ён потым яшчэ другі раз пералазіў. Можа, быў і дубль тры. Не ведаю, я спяшалася", — распавяла падрабязнасці сведка таго, што адбылося.
Па словах Крашэўскай, дзеці наўрад ці жывуць у тых дамах на вуліцы Багдановіча — удзельнікі чата ў Viber жыхароў мікрараёна іх не пазналі. Аднак эфектныя фота падлеткі рабілі на грамадскім балконе — куды з пад'езду выйсці досыць лёгка.
У сталічным ГУУС таксама пракаментавалі інцыдэнт. Так, за ўчынак непаўналетніх адказнасць нясуць іх бацькі, бо падобныя інцыдэнты — прыкмета неналежнага выхавання дзяцей. Таксама ў міліцыі заклікалі бацькоў больш уважліва ставіцца да захапленняў дзяцей.
Асобы падлеткаў яшчэ не высветленыя. Калі міліцыя высветліць, хто яны, хлопцаў могуць паставіць на ўлік у камісіі па справах непаўналетніх.