Музей Якуба Коласа 14 жніўня, у дзень памяці паэта, зладзіў аўтобусна-пешаходную экскурсію "Мінскія адрасы Якуба Коласа".
"Акцыя дапаможа глыбей пазнаць жыццё беларускага Песняра праз падарожжа па мясцінах у Мінску, якія звязаны з яго імем", — распавялі спецыялісты.
Экскурсія складалася са знакавых месцаў Мінска, звязаных з імем Якуба Коласа.
Апошнім пунктам новага турыстычнага маршрута сталі Вайсковыя могілкі, дзе адбыўся памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы Песняра.
Удзел у ім прынялі нашчадкі Якуба Коласа, літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы і простыя прыхільнікі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДзень памяці Якуба Коласа пачаўся з адкрыцця выставы партрэтаў песняра "Спяшайцеся з паэтам стрэцца".
1/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзень памяці Якуба Коласа пачаўся з адкрыцця выставы партрэтаў песняра "Спяшайцеся з паэтам стрэцца".
© Sputnik / Виктор ТолочкоТак выглядае зараз музей Якуба Коласа, які схаваны ад вачэй у ціхім цэнтры Мінска.
2/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Так выглядае зараз музей Якуба Коласа, які схаваны ад вачэй у ціхім цэнтры Мінска.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМаршрут экскурсіі ўключаў у сябе шмат кропак, а першай была Акадэмія навук, дзе Якуб Колас працаваў больш за трыццаць гадоў, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта.
3/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Маршрут экскурсіі ўключаў у сябе шмат кропак, а першай была Акадэмія навук, дзе Якуб Колас працаваў больш за трыццаць гадоў, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНаведалі аднаіменную плошчу, дзе размешчаны помнік народнаму паэту.
4/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Наведалі аднаіменную плошчу, дзе размешчаны помнік народнаму паэту.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПобач з Якубам Коласам скульптар Заір Азгур размясціў і герояў яго твораў.
5/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Побач з Якубам Коласам скульптар Заір Азгур размясціў і герояў яго твораў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа ўсіх кропках маршруту можна было ўшанаваць памяць песняра кветкамі.
6/13
© Sputnik / Виктор Толочко
На ўсіх кропках маршруту можна было ўшанаваць памяць песняра кветкамі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭксурсанты пабачылі і былы Мінскі астрог, у якім на працягу трох гадоў паэт адбываў пакаранне за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе.
7/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Эксурсанты пабачылі і былы Мінскі астрог, у якім на працягу трох гадоў паэт адбываў пакаранне за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНе абыйшлося і без наведвання парка Горкага ў самым сэрцы сталіцы.
8/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Не абыйшлося і без наведвання парка Горкага ў самым сэрцы сталіцы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоТам удзельнікі экскурсіі даведаліся пра міжваеннае жыццё Якуба Коласа ў Мінску.
9/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Там удзельнікі экскурсіі даведаліся пра міжваеннае жыццё Якуба Коласа ў Мінску.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗараз у парку ёсць алея, якая названа ў гонар паэта, які колісь жыў у доме побач.
10/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Зараз у парку ёсць алея, якая названа ў гонар паэта, які колісь жыў у доме побач.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАпошнім пунктам экскурсіі сталі Вайсковыя могілкі, дзе пахаваны народны паэт Беларусі.
11/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Апошнім пунктам экскурсіі сталі Вайсковыя могілкі, дзе пахаваны народны паэт Беларусі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПомнік Якубу Коласу ўстанавілі праз 14 гадоў пасля яго смерці ў 1970 годзе.
12/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Помнік Якубу Коласу ўстанавілі праз 14 гадоў пасля яго смерці ў 1970 годзе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСкончылася экскурсія ўскладаннем кветак на могілках і ўрачыстым мітынгам з удзелам нашчадкаў паэта, літаратараў і простых аматараў паэзіі.
13/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Скончылася экскурсія ўскладаннем кветак на могілках і ўрачыстым мітынгам з удзелам нашчадкаў паэта, літаратараў і простых аматараў паэзіі.