Фестываль Vulica Brasil будзе праходзіць у Мінску на працягу 18 дзён

© Sputnik / Дмитрий АндрюшинVulica Brasil, архіўнае фота
Vulica Brasil, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках фестывалю адбудуцца творчыя сустрэчы з мастакамі, архітэктарамі і ўрбаністамі, паказ фільма Street River і гутарка з яго рэжысёрамі і героямі, а таксама іншыя цікавыя мерапрыемствы.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Чацвёрты фестываль урбан-арта Vulica Brasil стартуе 17 жніўня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Мастацтвазнаўца прайшоўся па графіці на Кастрычніцкай - Sputnik Беларусь
Відэа
Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай

Па словах арганізатараў фестывалю, у гэтым годзе запланаваны новыя ўрбаністычныя пераўтварэнні вуліцы Кастрычніцкай. Там створаць муралы і скульптуры, арганізуюць месцы для паасобнага збору смецця і зялёныя зоны, адкрыюць праход паміж Кастрычніцкай і ракой Свіслаччу, падзеляць вуліцу на дзіцячую, спартыўную і танцавальную зоны падчас закрыцця фестывалю.

Фестываль будзе доўжыцца 18 дней і ў ім прымуць удзел 25 мастакоў, якія займаюцца графіці. Яны будуць працаваць над стварэннем экалагічна ўстойлівай і інавацыйнай гарадской прасторы.

У рамках фестывалю адбудуцца творчыя сустрэчы з мастакамі, архітэктарамі і ўрбаністамі, паказ фільма Street River і гутарка з яго рэжысёрамі і героямі, а таксама іншыя цікавыя мерапрыемствы.

Стужка навiн
0