"Стары Ольса" едуць у тур па ЗША з прэзентацыяй новага альбому

© Sputnik / Юлія ХвошчВыступленне гурта "Стары Ольса" на "Дударскім фэсце-2017"
Выступленне гурта Стары Ольса на Дударскім фэсце-2017 - Sputnik Беларусь
Пасля завяршэння амерыканскага туру гурт прэзентуе альбом "Вада, хмель і солад" і для беларускай публікі – 19 лістапада ў мінскім Палацы прафсаюзаў.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. "Стары Ольса" запісалі новы альбом і праз тыдзень адправяцца ў трэці па ліку тур па ЗША. Канцэрты ў штатах пройдуць з 23 жніўня па 23 кастрычніка.

Дударскі фэст-2017 - Sputnik Беларусь
Дуда як сімвал вернасці традыцыям – "Дударскі фэст-2017" прайшоў у Мінску

Гэтым разам "Стары Ольса" выступяць у 15 штатах ад заходняга да ўсходняга ўзбярэжжа на розных фестывалях, а таксама з сольнымі канцэртамі. Як і ў папярэдніх турах гурт будзе весці дзённік свайго падарожжа ў сацыяльных сетках. Калі вам цікава, што такое амерыканскія гастролі, падрабязнасці жыцця на колах, на сцэне і за кулісамі, падпісвайцеся на #СтарыОльсаUSA у ВК, Facebook, Instagram.

Альбом "Вада, хмель і солад" — спроба аднавіць дух старажытнага застолля, паказаць, як бавілі час нашыя продкі, што спявалі за святочным сталом. Але, разам з тым, у альбоме і сур'ёзныя песні на гістарычную тэматыку, і балады.  

"Застолле — гэта мастацтва. Нашы продкі былі вельмі здатныя да застолляў, мелі добры густ і імпэт да іх. Вада, хмель і солад — тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і ўсімі любімага напою піва, якое аб'ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты", — распавялі музыкі пра новы альбом.

Лідэр гурта Палац Алег Хаменка - Sputnik Беларусь
Хаменка, "Рокаш", Вайцюшкевіч едуць у госці да Лепельскага Цмока

Альбом цалкам адпавядае тэматыцы застолляў — ён напоўнены жартоўнымі песнямі, канешне, песнямі пра піва, рыцарскімі і рэлігіёзнымі.

"Вада, хмель і солад" — не проста новы альбом, гэта грунтоўная праца гурта на працягу апошніх некалькіх гадоў. Воляй лёсу, сустрэч і знаходак збіраўся матэрыял для гэтага альбома, апрацоўваўся, крышталізаваўся на канцэртах. І, нарэшце, запісаны ў студыі", — дадалі музыкі.

Прэзентацыя альбома адбудзецца падчас тура гурта ў ЗША і 19 лістапада ў Мінску ў Палацы прафсаюзаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі