МІНСК, 17 жні — Sputnik. Народная артыстка Расіі Вера Глаголева будзе пахавана на Траякураўскіх могілках у Маскве, паведаміў РІА "Новости" намеснік старшыні Саюза кінематаграфістаў Расіі Клім Лаўрэнцьеў.
У сераду актрыса Ларыса Гузеева паведаміла, што Глаголева памерла на 62-м годзе жыцця.
"Пасля развітання, якое адбудзецца ў цэнтральным Доме кіно 19 жніўня, пройдзе пахаванне Веры Глаголевай на Траякураўскіх могілках", — сказаў Лаўрэнцьеў.
Кіраўнік дэпартамента гандлю і паслуг Масквы Аляксей Немерук пацвердзіў гэтую інфармацыю. "Так, усё верна", — сказаў ён у адказ на пытанне аб тым, ці будзе Глаголева пахавана на Траякураўскіх могілках.
Вера Глаголева — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Расіі, нарадзілася ў Маскве 31 студзеня 1956 года.
Яна знялася ў такіх карцінах, як "У чацвер і больш ніколі", "Не страляйце ў белых лебедзяў", "Бедная Саша", "Выйсці замуж за капітана". Выступала ў якасці сцэнарыста і прадзюсара, як рэжысёр зняла шэсць поўнаметражных фільмаў.