Афіша на выхадныя: што наведаць 19-20 жніўня ў Мінску і не толькі

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкВаенна-гістарычны фестываль "Воінава поле", архіўнае фота
Ваенна-гістарычны фестываль Воінава поле, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэтыя выхадныя - перадапошнія за лета. Гэта значыць, што сядзець дома ў суботу і нядзелю вам ніяк нельга!

Бліжэйшыя выхадныя 19 і 20 жніўня будуць яшчэ па-сапраўднаму летнімі — сіноптыкі абяцаюць 30-градусную спякоту. Але ўжо на наступным тыдні, па папярэдніх прагнозах, стане халадней. Ды і наогул: гэтыя выхадныя — перадапошнія за лета! Таму тэрмінова чытайце афішу падзей на гэтыя дні і добра правядзіце час.

Mirum Music Festival

Музычны фестываль у Міры ўжо даўно палюбіўся многім беларусам і нават замежнікам, якія прыязджаюць на яго з сумежных краін. Тут вас чакае і замак, і музыка, і сапраўднае лета — і ўсяго ў гадзіне-паўтара язды ад сталіцы!

Хэдлайнерамі чарговага Mirum Music Festival у суботу 19 жніўня будуць Джамала і NaviBand. Але галоўнае тут — нават не музыка, а атмасфера. Таму абавязкова з'ездзіце ў Мір у гэтую суботу.

Арганізатары распавялі, што чакае гасцей на фестывалі Шлях вікінгаў - Sputnik Беларусь
Відэа
Арганізатары распавялі, што чакае гасцей на фестывалі "Шлях вікінгаў"

Класіка ля Ратушы

Калі вы не прыслухаліся да папярэдняй парады і засталіся ў Мінску, то ўсё роўна не сядзіце ўвечары 19 жніўня дома і ідзіце ў Верхні горад — там зноў пройдзе "Класіка ля ратушы". Важна, што атрымаць асалоду ад музыкай і прыгажосцю вячэрняга горада можна цалкам бясплатна.

Дарэчы, у гэтую суботу ля ратушы выступяць музыкі з аркестра I, Culture Orchestra — з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Польшчы і Украіны. Што ні кажы, а музыка збліжае.

"Шлях вікінгаў" у Суле

У інтэрактыўным музеі гісторыі Сула на гэтых выхадных будзе па-сапраўднаму горача — там пройдзе двухдзённы фестываль гістарычнай рэкаснтрукцыі "Шлях вікінгаў". Кульмінацыяй праграмы стане рэканструкція бітвы на Нямізе. Фестываль  будзе складацца з дзвюх частак — гістарычнай і музычнай.

© Sputnik / Александр ДемьянчукФестываль "Легенды нарвежскіх вікінгаў" у Петрапаўлаўскай крэпасці
Фестываль Легенды нарвежскіх вікінгаў у Петрапаўлаўскай крэпасці - Sputnik Беларусь
Фестываль "Легенды нарвежскіх вікінгаў" у Петрапаўлаўскай крэпасці

Акрамя таго, у парку будзе працаваць кірмаш рамеснікаў, дзе можна будзе набыць самыя незвычайныя сувеніры і ўзяць удзел у разнастайных майстар-класах.

Барахолка на заводзе "Гарызонт"

У нядзелю 20 жніўня ў культурным цэнтры "Корпус" на тэрыторыі завода "Гарызонт" абяцаюць арганізаваць не простую барахолку, а сапраўдны блышыны рынак — у лепшых традыцыях нямецкіх і партугальскіх аналагаў.

З 13:00 цалкам бясплатна можна будзе не толькі прыйсці сюды ў пошуках пусцяковіна і важных рэчаў, але паслухаць музыку, пакапацца ў вінтажныя сэканд-хэнд, паглядзець на працу рамеснікаў, нядрэнна паесці. Абяцаюць зладзіць свята геданізму — і мы арганізатарам верым.     

Велазлёт

Усе выхадныя на хутары "Шаблі" (дзе нядаўна адбылася сапраўдная бытавая трагедыя) будзе праходзіць сапраўдны велазлёт — рай для аматараў ровараў і ўсяго, звязанага з гэтым відам перамяшчэння.

Удзел у велазлёце бясплатны, і пры гэтым можна будзе наведаць экскурсіі і паглядзець кіно на роварах, паўдзельнічаць у хуткіх знаёмствах, паслухаць выступленні, паспрабаваць сябе ў конкурсе кідання колаў і шмат іншага. Калі вы любіце свой ровар так жа моцна, як ваша суседка — ката, тады абавязкова едзьце на хутар.    

Стужка навiн
0