Радыё

Псіхолаг: нашы страхі карысныя, яны могуць стаць выратаваннем

© Photo : Facebook / Валерия АслаповскаяПсіхолаг і гештальт-тэрапеўт Валерыя Аслапоўская
Псіхолаг і гештальт-тэрапеўт Валерыя Аслапоўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Псіхолаг і гештальт-тэрапеўт Валерыя Аслапоўская тлумачыць, у чым розніца паміж звычайнымі страхамі і фобіямі, якія немагчыма кантраляваць, і ў якіх сітуацыях пачуццё страху можа прынесці чалавеку відавочную карысць.
Психолог: наши страхи полезны, они могут стать спасением

Страх — гэта натуральнае пачуццё, якое адчувае чалавек у розных жыццёвых сітуацыях. І такое пачуццё можа быць карысным, паколькі яно прызначана для таго, каб выратавацца самому або выратаваць нешта каштоўнае для сябе, распавяла псіхолаг і гештальт-тэрапеўт Валерыя Аслапоўская на радыё Sputnik Кыргызстан.

"А фобія — гэта калі страх пераходзіць за межы рацыянальнага, то бок становіцца перабольшаным, не адэкватным сітуацыі. Фобія — гэта шматкроць узмоцнены страх, які немагчыма кантраляваць", — адзначыла псіхолаг.

Доктар біялагічных навук, загадчык лабараторыі нейрафізіялогіі біялагічнага факультэта МДУ Аляксандр Каплан. - Sputnik Беларусь
Радыё
Ці можна паразумнець, разгадваючы крыжаванкі: меркаванне нейролага

Са слоў суразмоўніцы, да 95 адсоткаў людзей у той ці іншай ступені схільныя страху публічнасці, прычым у большасці выпадкаў гэта менавіта страх, а не фобія. Паходжанне такога страху звязана з гісторыяй развіцця чалавецтва і выжывальнасцю чалавека ў соцыуме.

"Для нашых далёкіх продкаў выступіць асобна, аддзяліцца ад супольнасці азначала смерць. Таксама выдзяленне або аддзяленне сябе ад асноўнай часткі грамадства звязана з сацыяльным страхам ухілення або ацэнкі. У многіх людзей пры страху трасуцца або пацеюць рукі, пачашчаецца сэрцабіцце", — распавяла Аслапоўская.

Гутарку з псіхолагам і гештальт-тэрапеўтам Валерыяй Аслапоўскай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0