Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Шлях вікінгаў" праходзіць на гэтых выхадных у інтэрактыўным музеі гісторыі Сула.
Open air прысвечаны шляху з "варагаў у грэкі", а яго кульмінацыйнай часткай стала гістарычная рэканструкцыія бітвы на Нямізе.
Фестываль падзелены на два тэматычныя блокі — ваенна гістарычны і музычны. У канцэртнай праграме ўзялі ўдзел Sakramant, Folcore, "Племя" і іншыя гурты фолк-кірунку.
На фестывалі працавалі дзве канцэртныя пляцоўкі. Адна з іх размяшчалася прама ў горадзе рамеснікаў, што максімальна набліжала гасцей да эпохі ранняга сярэднявечча. Наведвальнікі спявалі песні разам з музыкамі, якія ўдзельнічалі ў майстар-класах па сярэднявечных танцах.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як праходзіў фестываль і як змагаліся са спякотай наведвальнікі Сулы і рэканструктары.