Захад рыхтуецца да вялікага амерыканскага сонечнага зацьмення

© Sputnik / Георгий Зельма / Перайсці ў медыябанкАматары назіраюць за зацьменнем
Аматары назіраюць за зацьменнем - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для беларусаў гэтая астранамічная з'ява, на жаль, пройдзе незаўважна.

Жыхары ЗША ўжо ахрысцілі маючае адбыцца 21 жніўня зацьменне "вялікім амерыканскім": яно ўпершыню з 1918 года пройдзе па ўсёй тэрыторыі краіны. Паводле ацэнак спецыялістаў, поўнае зацьменне можна будзе назіраць на тэрыторыі ад Арэгона да Паўднёвай Караліны. У астатніх раёнах краіны зацьменне будзе частковым.

У большасці раёнаў сонца цалкам сыдзе ў цень на 2 хвіліны 40 секунд.

Першая трагедыя і папярэджанне

Астролаг Вячаслаў Бонча - Sputnik Беларусь
Радыё
Астролаг: у жніўні трэба баяцца не зацьменняў, а рэакцыі на іх

Каля 8 мільёнаў чалавек паедуць у раёны, дзе гэтую з'ява можна назіраць лепш за ўсё. Нядзельная раніца ў адным з такіх месцаў ужо адзначылася трагедыяй. У Скалістых гарах пілот меў намер высадзіць свайго пасажыра на бліжэйшым аэрадроме, каб затым той самастойна дабраўся да кемпінга, дзе вандроўннікі збіраюцца для назірання за маючым адбыцца зацьменнем сонца. Лётчык не справіўся з кіраваннем, самалёт упаў. Ні пілот, ні пасажыр не выжылі.

Астролаг Васіліна Міцкевіч распавяла Sputnik пра тое, якіх працэсаў, справакаваных сонечным і месячным зацьменнямі, трэба найбольш асцерагацца ў жніўні. Яна папярэджвае, што ў сувязі з зацьменнямі асобы з няўстойлівай псіхікай праявяць сябе вельмі актыўна. Таксама істотна ўзрастае небяспека пажараў і паводак у розных рэгіёнах. Паводле яе слоў сонечнае зацьменне можа выклікаць аварыі на шахтах, дзе ідзе здабыча карысных выкапняў. Абвастрыцца такія НЗ могуць ужо ў сярэдзіне жніўня.

Беларусы зацьменне не ўбачаць

Фатограф здымае зацменне месяца - Sputnik Беларусь
Астранамічныя фатографы раскрылі сакрэты, як прыгожа зняць зацменне

Астраномы розных краін рыхтуюцца назіраць за сонечным зацьменнем 21 жніўня 2017 года. На жаль, у Беларусі гэта зацьменне будзе практычна незаўважна, аднак гэтая з'ява прыцягвае ўвагу зацікаўленых аматараў не толькі да з'яў, што адбываюцца ў блізкім космасе, але і да вывучэння астраноміі як навукі.

"У Беларусі астраномію не спынялі выкладаць, а вось у Расіі, на жаль, адмянілі яе, што нам, як аматарам астраноміі вельмі сумна", — заявіў на прэс-канферэнцыі ў Sputnik Беларусь астрафатограф Юрый Гарачка.

Ён працытаваў словы генеральнага дырэктара ВЦДГМ Расіі Валерыя Фёдарава аб тым, што чвэрць расіянаў верыць у тое, што не Зямля круціцца вакол Сонца, а Сонца вакол Зямлі. "Гэты сацыяльны факт, які мы ўстанавілі, затым пераправерылі і зноў пацвердзілі, мяне ўразіў і працягвае дзівіць да гэтага часу", — сказаў Фёдараў.

"Астраномія гэта адна з самых старажытных і фундаментальных навук, людзі цікавіліся небам, складалі календары, вывучалі рух планет. Астраномія дае аснову светабудовы, цяпер усе думаюць, што ўсё адбываецца само сабой: палёты спадарожнікаў, запускі ракет, але ўсё гэта адбываецца па законах астраноміі, аснову якіх павінен ведаць кожны чалавек", — канстатаваў у сваю чаргу Юрый Гарачка.

Стужка навiн
0