МІНСК, 22 жні — Sputnik. Мінскі метрапалітэн 28 жніўня, па завяршэнні сезона масавых адпачынкаў ды вакацый, пераходзіць на зімовы графік руху электрацягнікоў, паведамілі Sputnik у прэс-службе метрапалітэна.
У буднія дні інтэрвал руху па абедзвюм лініям ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік (з 7.00 да 9.00 і з 16.00 да 19.00) складзе 2 хвіліны, у непікавы час — ад 4 да 8 хвілін.
"Пасля 22 гадзін саставы пойдуць з інтэрвалам ад 8 да 12 хвілін, а пасля паўночы і да закрыцця станцый на ўваход пасажырам інтэрвал складзе 15 хвілін", — дадалі спецыялісты.
Першыя цягнікі з канчатковых станцый "Уручча" і "Малінаўка" адправяцца ў 5.32, а з "Магілёўскай" і "Каменнай Горкі" — у 5.33. Апошні састаў сыдзе з канчатковых станцый у 0.42.
"Больш падрабязна аб раскладзе руху першых (да 6.00) і апошніх (пасля 23.00) саставаў можна прачытаць на інфармацыйных лістоўках, якія размешчаны на тарцах пасажырскіх платформаў", — нагадалі ў прэс-службе.