Рэдкага коніка выявілі ў Белавежскай пушчы

© Photo : НПБПРэдкага коніка выявілі ў Белавежскай пушчы
Рэдкага коніка выявілі ў Белавежскай пушчы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Энтамолагі адзначылі, што наяўнасць у экасістэме мечніка кароткакрылага з'яўляецца індыкатарам захаванасці энтамалагичнага комплекса сырых пойменных лугоў.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Спіс фауны Белавежскай пушчы папоўніўся новым ахоўным відам прамакрылых насякомых — мечнікам кароткакрылым, паведамілі ў Нацыянальным парку "Белавежская пушча".

Чмялі ў доміку за працай - Sputnik Беларусь
Беларускія трутні і замежніцы: як беларусы гадуюць чмялёў

Раней дадзены від конікаў (Conocephalus dorsalis Latreille) які быў адкрыты ў 1804 годзе, сустракаўся толькі ў трох месцах Беларусі, ён унесены ў 4-е выданне Чырвонай кнігі Беларусі.

"Падчас палявых экспедыцый, калі энтамолагі даследавалі фауну Белавежскай пушчы, быў выяўлены раней не адзначаны для нацыянальнага парку мечнік кароткакрылы", — паведамілі Sputnik у аўторак у парку.

Па словах навукоўцаў, гэты від зялёнага коніка жыве ў Еўропе, на поўдні Заходняй Сібіры, у Казахстане. У Беларусі было апісана толькі тры месцы, дзе ён сустракаецца.

Распавядаючы пра асаблівасці гэтага рэдкага для Беларусі коніка, энтамолагі паведамілі, што мечнік кароткакрылы аддае перавагу прыбярэжным біятопам.

Пчала - Sputnik Беларусь
Тэст: адгадайце назвы насякомых па-беларуску

"Ён скрытны. Пры небяспецы затойваюцца. Песня ў яго мяккая, складаецца з двух дастаткова розных гукаў, якія рэгулярна змяняюцца: ад выразна глыбокага "р" да заікання "т-т-т", — распавялі энтамолагі.

Па іх словах, конік сілкуецца як расліннай, так і жывёльнай ежай, напрыклад, дробнымі бесхрыбтовымі.

Гаворачы аб яго знешнасці, энтамолагі паведамілі, што гэта невялікі (12-19 мм), стройны зялёны конік, з вельмі доўгімі вусікамі.

Стужка навiн
0