Радыё

Смачна ці агідна: у Еўропе стартавалі продажы ежы з насякомых

© Photo : Facebook / Сергей СиницынШэф-повар, кулінарны эксперт Сяргей Сініцын
Шэф-повар, кулінарны эксперт Сяргей Сініцын - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шэф-повар, кулінарны эксперт Сяргей Сініцын расказаў радыё Sputnik, наколькі запатрабаванай можа апынуцца ежа з насякомых і мучных чарвякоў, продаж якой стартаваў у крамах Еўропы, і якія "дэлікатэсы" можна прыгатаваць з такіх паўфабрыкатаў.
Вкусно или противно: в Европе стартовали продажи еды из мучных червей

Упершыню ў Еўропе ў супермаркетах Швейцарыі пачалі прадаваць прадукты з насякомых. З пачатку тыдня на прылаўках найбуйнейшай гандлёвай сеткі краіны з'явіліся катлеты і фрыкадэлькі, вырабленыя з сумесі мучных чарвякоў і гародніны. Вытворцы кажуць, што такая ежа — смачная і пажыўная. Акрамя таго, яе вытворчасць не так шкодзіць прыродзе, як вырошчванне сельскагаспадарчых жывёл.

Мінчукі аб'ядналіся, каб сказаць не фастфуду - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: мінчукі аб'ядналіся, каб сказаць не фастфуду

Да гэтага часу мучных чарвякоў выкарыстоўвалі ў якасці корму для птушак, дробных звяркоў, акварыўмных рыб і як прынаду пры рыбалцы. У той жа час для чалавека, які прывык харчавацца ў рэстаранах і дома, такі прадукт можа апынуцца вельмі цікавым, лічыць шэф-повар, кулінарны эксперт Сяргей Сініцын.

"Безумоўна, гэта цікавы прадукт, у якім утрымліваецца вялікая колькасць бялку, з чарвякоў можна рыхтаваць вялікую колькасць страў — хлеб, рагу, супы, жэле і нават тэфтэлі і фрыкадэлькі", — сказаў Сініцын у эфіры радыё Sputnik.

Шэф-повар адзначыў, што сам мог бы з ходу прыгатаваць не менш за 20 страў з мучных чарвякоў так, што чалавек не адрозніць іх ад іншых прадуктаў, калі яму не сказаць пра тое, з чаго тая ці іншая страва прыгатавана.

У фестываля цікавая будучыня, таму што ў Гомелі вельмі шмат цікавых спікераў і музыкаў, якія хочуць і гатовыя дзяліцца сваёй энергіяй, упэўнены арганізатары. - Sputnik Беларусь
Фота
Са смакам - у Гомелі прайшоў першы фестываль ежы

Акрамя таго, у сітуацыі, калі пытанне выжывання і захавання экалогіі становіцца ўсё больш вострым, падобная ежа можа стаць выдатнай альтэрнатывай мясной прадукцыі, і выдатак прыродных рэсурсаў пры яе вытворчасці будзе значна меншым, адзначыў кулінарны эксперт.

"У чарвяках ўтрымоўваецца вялікая колькасць бялку, і іх неабходна падрыхтоўваць асаблівым чынам, напрыклад, вытрымаць у муке нейкі час, каб яны прапіталіся, потым вытрымаць у вадзе, каб прыбраць усё лішняе. Гэта значыць іх можна правільна гатаваць, каб яны прынеслі карысць арганізму, і каб візуальна гэта не былі брыдкія чарвякі, калі ў чалавека раптам ёсць нейкі страх", — распавёў Сініцын.

Па словах суразмоўцы, прадукты харчавання з мучных чарвякоў і розных казурак паступова будуць набіраць папулярнасць, як бы гэта дзіўна не гучала.

Каментар шэф-повара, кулінарнага эксперта, тэлевядучага Сяргея Сініцына слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0