МІНСК, 22 жні — Sputnik. Будаўнічая кампанія з Ніжняга Ноўгарада адкрыла вакансію для ката і паведаміла пра гэта на сваёй старонцы ва "Укантакце".
Згодна аб'яве, жывёле прыйдзецца першым заходзіць у кватэру і "энергетычна падрыхтоўваць жыллё". Абавязковай умовай для працаўладкавання з'яўляецца наяўнасць вусоў, чатырох лап і хваста. Вопыт няважны, аднак цэніцца ўменне выбіраць самыя ўтульныя месцы ў кватэры, а таксама стрэсаўстойлівасць.
"Па традыцыі, першым у новую кватэру прынята пускаць ката ці котку. Не ва ўсіх навасёлаў ёсць свой хатні ўлюбёнец. Таму мы шукаем адказнага супрацоўніка на гэтую пасаду", — дадаў працадаўца.
Пасля прыняцця на працу кот будзе атрымліваць аклад — 20 тысяч рублёў у месяц. Грошы выдаюцца альбо наяўнымі, альбо сертыфікатам зоакрамы.
Чытайце таксама: