Вечар памяці Генадзя Бураўкіна адбудзецца ў Магілёве

© SputnikАўдыёкніга Генадзя Бураўкіна "Голас паэта"
Аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна Голас паэта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Госці вечарыны прачытаюць любімыя вершы Генадзя Бураўкіна, узгадаюць мінулыя сустрэчы з пісьменнікам, пагартаюць фота з сямейнага альбома.

МІНСК, 23 жні — Sputnik. Вечар памяці, прымеркаваны да дня народзінаў паэта Генадзя Бураўкіна, адбудзецца 24 жніўня ў Магілёве, паведамілі Sputnik у прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.

Падручнікі - Sputnik Беларусь
Чытаць Алексіевіч і Чаргінца школьнікі будуць за дзве гадзiны

Па словах суразмоўцаў, госці вечарыны прачытаюць любімыя вершы Генадзя Бураўкіна, узгадаюць мінулыя сустрэчы з пісьменнікам, пагартаюць фота з сямейнага альбома, а таксама праспяваюць вядомыя песні, напрыклад — "Калыханку".

Пад час мерапрыемства адбудзецца благачынная акцыя. Жадаючыя паўдзельнічаць у ёй могуць прынесці дарослыя і дзіцячыя кнігі, якія потым будуць перададзены ў бібліятэку.

Пачатак вечара запланаваны ў малой зале Палаца культуры вобласці Магілёва на 18.30.

Генадзь Мікалаевіч Бураўкін — грамадскі дзеяч, культурны асветнік і славуты пісьменнік. Першыя свае вершы ён надрукаваў у полацкай абласной газеце ў 1952. Пазней выйшлі яго кнігі "Майская просінь" (1960), "З любоўю і нянавісцю зямною" (1963), "Дыханне" (1966), "Жніво" (1971), "Выток" (1974), "Варта вернасці" (1978), "Гняздо для птушкі радасці" (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі "Узмах крыла" (1995), "Паміж зоркай і свечкай" (2000), кніга "Выбранае" (1998). Вершы канца 20 стагоддзя склалі зборнік паэта "Жураўліная пара" (2004). Надзвычай багатая і разнастайная інтымная лірыка паэта, яна ўключалася ва ўсе яго зборнікі, але асобна сабраная ў кнігах "Пяшчота" (1985) і "Чытаю тайнапіс вачэй" (2001). На вершы Бураўкіна напісана шмат папулярных песень ("Белы снег", "Зачараваная", "Матылі", "Малітва" і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў "Табе, Беларусь" (1984). "Калыханку" на словы Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым дзецям Беларусі.

Стужка навiн
0