https://bel.sputnik.by/20170821/chytac-aleksievich-i-charginca-shkolniki-buduc-za-dzve-gadziny-1030415486.html
Чытаць Алексіевіч і Чаргінца школьнікі будуць за дзве гадзiны
Чытаць Алексіевіч і Чаргінца школьнікі будуць за дзве гадзiны
Sputnik Беларусь
У курсе рускай літаратуры твор нобелеўскай лаўрэаткі даецца ў рамках тэмы "рускамоўная літаратура Беларусі". 21.08.2017, Sputnik Беларусь
2017-08-21T17:59+0300
2017-08-21T17:59+0300
2017-08-21T18:03+0300
у беларусі
навіны
галоўнае
культура
беларусь
мікалай чаргінец
святлана алексіевіч
літаратура
беларуская літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102726/30/1027263050_0:85:3000:1782_1920x0_80_0_0_96931a409cdb87f156e97932a13cd9b0.jpg
Перад пачаткам навучальнага года 2017/2018 Sputnik прааналізаваў змест вучэбнай праграмы па рускай літаратуры. Так, па новых праграмах школьнікі будуць чытаць творы нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч толькі ў канцы 11 класа, усяму Чэхаву надаюць пяць-дзевяць гадзін, а Шэкспір і Сервантэс вынесеныя ў раздзел "для дадатковага чытання".13 гадзін на Дастаеўскага, 20 — на Талстога
Як "Злачынства і пакаранне" Дастаеўскага, так і "Вайна і мір" Талстога ёсць у праграме — у дзесятым класе.У праграме павышанага ўзроўню на чытанне і абмеркаванне Дастаеўскага закладзены 13 акадэмічных гадзін, на Талстога — 20. У базавай праграме — пяць і 14 гадзін адпаведна на "абраныя часткі".Для параўнання, на шэраг твораў Чэхава ў дзесятых класах даецца ў суме дзевяць гадзін: на "Вішнёвы сад", "Дзядзьку Ваню", "Даму з сабачкам" і іншыя тэксты. На базавым узроўні на тыя ж тэксты адводзяць пяць гадзін.Шолахава ў 11-х класах праходзяць толькі "выбраныя часткі" з "Паднятай цаліны" і "Ціхага дона" — на усё ў базавым узроўні выдзелена пяць гадзін. У праграме павышанага ўзроўню на нобелеўскага лаўрэата адведзена дзесяць гадзін.Замежная літаратураУ восьмых класах па базавай праграме ў Шэкспіра будуць вывучаць толькі некалькі санетаў, а трагедыя "Рамэа і Джульета" дадзена як "дадатковае чытанне". У той жа час, у 11-м класе па тым жа базавым ўзроўні ёсць тэма інтэрпрэтацыі шэкспіраўскага тэкста ў творы Горына "Чума на абодва вашы дамы!".На павышаным узроўні ў Шэкспіра будзе таксама вывучацца "Гамлет" — на трагедыю адведзена ў праграме дзве гадзіны.У праграме базавага ўзроўню таксама прысутнічае "Дон Кіхот" Сервантэса — як дадатковае чытанне.Акрамя таго, у праграме па літаратуры ёсць творы Мапасана, Генрыха і Томаса Манаў, Драйзера, Сэлінджэра, Голсуорсі, Заля і Флабера — аднак таксама толькі як дадатковае чытанне без наступнага аналізу і разбору.На Алексіевіч і Чаргінца — 2 гадзіныСучасныя рускамоўныя пісьменнікі Беларусі вынесеныя ў асобную тэму, апошнюю ў 11-м класе. Усяго на гэтую тэму ў школах вылучаюць дзве гадзiны — на чытанне і абмеркаванне тэкстаў.На базавым узроўні выпускнікам прапануюць прачытаць "Апошніх сведак" Алексіевіч, "Сыноў" Чаргінца, "Трэба трываць" Ждана і яшчэ шэраг твораў — за дзве гадзіны. На павышаным узроўні гэтым аўтарам час надаецца таксама, толькі замест "Апошніх сведак" у Алексіевіч чытаюць "Цынкавыя хлопчыкі".З поўным зместам навучальных праграм па беларускай літаратуры можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі.
https://bel.sputnik.by/20170705/blakadnaya-kniga-stala-splavam-intehlektu-adamovicha-i-granina-1029623774.html
https://bel.sputnik.by/20240619/vasil-bykov-biografiya-interesnye-fakty-1029282528.html
https://bel.sputnik.by/20170427/apovesc-andrehya-zhvale-skaga-i-yaugenii-pastehrnak-vydaduc-na-belaruskaj-1028510212.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102726/30/1027263050_0:0:3000:1886_1920x0_80_0_0_d9fa98967229f2c2b0d5886f11a05aae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, мікалай чаргінец, святлана алексіевіч, літаратура, беларуская літаратура
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, мікалай чаргінец, святлана алексіевіч, літаратура, беларуская літаратура
Чытаць Алексіевіч і Чаргінца школьнікі будуць за дзве гадзiны
17:59 21.08.2017 (абноўлена: 18:03 21.08.2017) У курсе рускай літаратуры твор нобелеўскай лаўрэаткі даецца ў рамках тэмы "рускамоўная літаратура Беларусі".
Перад пачаткам навучальнага года 2017/2018 Sputnik прааналізаваў змест вучэбнай праграмы па рускай літаратуры. Так, па новых праграмах школьнікі будуць чытаць творы нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч толькі ў канцы 11 класа, усяму Чэхаву надаюць пяць-дзевяць гадзін, а Шэкспір і Сервантэс вынесеныя ў раздзел "для дадатковага чытання".
13 гадзін на Дастаеўскага, 20 — на Талстога
Як "Злачынства і пакаранне" Дастаеўскага, так і "Вайна і мір" Талстога ёсць у праграме — у дзесятым класе.
У праграме павышанага ўзроўню на чытанне і абмеркаванне Дастаеўскага закладзены 13 акадэмічных гадзін, на Талстога — 20. У базавай праграме — пяць і 14 гадзін адпаведна на "абраныя часткі".
Для параўнання, на шэраг твораў Чэхава ў дзесятых класах даецца ў суме дзевяць гадзін: на "Вішнёвы сад", "Дзядзьку Ваню", "Даму з сабачкам" і іншыя тэксты. На базавым узроўні на тыя ж тэксты адводзяць пяць гадзін.
Шолахава ў 11-х класах праходзяць толькі "выбраныя часткі" з "Паднятай цаліны" і "Ціхага дона" — на усё ў базавым узроўні выдзелена пяць гадзін. У праграме павышанага ўзроўню на нобелеўскага лаўрэата адведзена дзесяць гадзін.
У восьмых класах па базавай праграме ў Шэкспіра будуць вывучаць толькі некалькі санетаў, а трагедыя "Рамэа і Джульета" дадзена як "дадатковае чытанне". У той жа час, у 11-м класе па тым жа базавым ўзроўні ёсць тэма інтэрпрэтацыі шэкспіраўскага тэкста ў творы Горына "Чума на абодва вашы дамы!".
На павышаным узроўні ў Шэкспіра будзе таксама вывучацца "Гамлет" — на трагедыю адведзена ў праграме дзве гадзіны.
У праграме базавага ўзроўню таксама прысутнічае "Дон Кіхот" Сервантэса — як дадатковае чытанне.
Акрамя таго, у праграме па літаратуры ёсць творы Мапасана, Генрыха і Томаса Манаў, Драйзера, Сэлінджэра, Голсуорсі, Заля і Флабера — аднак таксама толькі як дадатковае чытанне без наступнага аналізу і разбору.
На Алексіевіч і Чаргінца — 2 гадзіны
Сучасныя рускамоўныя пісьменнікі Беларусі вынесеныя ў асобную тэму, апошнюю ў 11-м класе. Усяго на гэтую тэму ў школах вылучаюць дзве гадзiны — на чытанне і абмеркаванне тэкстаў.
На базавым узроўні выпускнікам прапануюць прачытаць "Апошніх сведак" Алексіевіч, "Сыноў" Чаргінца, "Трэба трываць" Ждана і яшчэ шэраг твораў — за дзве гадзіны. На павышаным узроўні гэтым аўтарам час надаецца таксама, толькі замест "Апошніх сведак" у Алексіевіч чытаюць "Цынкавыя хлопчыкі".
З поўным зместам навучальных праграм па беларускай літаратуры можна азнаёміцца на
сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі.