МІНСК, 23 жні — Sputnik. Расійскі сайт "Яндэкс" запусціў новы пошукавы алгарытм "Каралёў" — ён пры дапамозе нейронавай сеткі супастаўляе сэнс пошукавага значэння і змест усёй вэб-старонкі, паведамілі ў кампаніі.
"Яндэкс" — найбуйнейшы расійскі пошукавік, які карыстаецца вялікай папулярнасцю і сярод карыстальнікаў у Беларусі. Свой пошукавы алгарытм кампанія ўдасканальвае пастаянна.
Новы алгарытм названы "Каралёў" — у гонар вялікага касмічнага канструктара Сяргея Каралёва. Мяркуецца, што ён будзе супастаўляць запыт і старонку сайта не па словах, а па сэнсе — гэта дазволіць палепшыць пошук і абараніць інтэрнэт-карыстальнікаў ад "смеццевых" і залішне SEO-аптымізаваных старонак.
Папярэдні пошукавы алгарытм "Палех" таксама выкарыстоўваў нейронную сетку і супастаўляў сэнс запыту і загалоўка старонкі.
У "Яндэксе" адзначылі, што цяпер колькасць старонак, якія пошук параўноўвае па сэнсе з запытам, вырасце са 150 дакументаў да 200 тысяч.
Таксама "Каралёў" будзе ўлічваць сэнс і іншых запытаў, па якіх карыстальнікі наведваюць пэўныя сайты — так будзе вызначацца сэнсавая блізкасць запытаў і канкрэтных старонак.
У Беларусі "Яндэкс" — трэці па наведвальнасці сайт, на яго штомесяц заходзяць больш за 78 мільёнаў карыстальнікаў.