МІНСК, 24 жні — Sputnik. Следам за беспілотнікам беларусы прадставілі міру электравеласіпед з запасам ходу да 40 кіламетраў. Электракола, якое ўсталявалі на ровар "Бусел", распрацавалі ў ААТ "Прыборабудаўнічы завод Аптрон" НАН Беларусі. Раней тут распрацоўвалі сеялкі дакладнага высеву, возікі электрыфікаваных пад'ёмнікаў і іншыя карысныя ў гаспадарцы прыстасаванні, а цяпер пладамі распрацовак можна карыстацца і ў побыце.
"У 2017 годзе мы правялі мадэрнізацыю мота-кола. Быў нанова распрацаваны блок кіравання і праграмнае забеспячэнне. Прымяненне мікрапрацэсарнага кіравання дало магчымасць стварыць гнуткія алгарытмы кіравання. Выкарыстаньне MOSFET паўправаднікоў дазволіла знізіць сабекошт сістэмы кіравання і павысіць надзейнасць. Праграмнае забеспячэнне распрацавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі новых тэндэнцый ва ўпраўленні электратранспарта. У выніку дапрацовак атрымалася дамагчыся плыўнасці старту, палепшыць дынаміку разгону і павялічыць прабег", — распавялі на прадпрыемстве.
Папярэднія выпрабаванні ужо правялі на базе ААТ "Мотавелазавод", ТАА "Лабараторыя №7", а мадэрнізаванае матор-кола ўсталявалі на ровар "Бусел". Завод працягвае распрацоўку розных відаў электратранспарту, акрамя электравеласіпедаў ў планах гіраборды, гіраскутэры, монаколы, электраскутэр, электрасамакаты і іншыя транспартныя сродкі.
Раней беларусы ўжо здзіўлялі роварам, толькі драўляным. Беларуская кампанія Belwooddoors, якая займаецца вытворчасцю міжпакаёвых дзвярэй, абвясціла аб пачатку выпуску незвычайных транспартных сродкаў у пачатку траўня. Кошт драўлянага ровара з бярозы немаленькі — мінімум 1,8 тысячы рублёў (больш за 800 долараў ЗША). Пра кошт беларускага электравеласіпедаў пакуль не распавядаюць.