МІНСК, 24 жні — Sputnik. Кіроўцы ў Беларусі ў дні правядзення акцыі "Увага — дзеці!" павінны перасоўвацца з блізкім святлом фар у дзённы час сутак з 25 жніўня па 5 верасня, паведамілі Sputnik ва УДАІ МУС Беларусі.
Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага — дзеці!" пройдзе ў рэспубліцы з 25 жніўня па 5 верасня ў сувязі са сканчэннем летніх канікул і пачаткам новага навучальнага года.
"У дні правядзення спецмерапрыемстваў МУС рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар", — распавялі ў рэспубліканскай ДАІ.
Суразмоўцы агенцтва патлумачылі, што гэта робіцца з мэтай прыцягнення ўвагі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, і, у першую чаргу, юных пешаходаў.
Акрамя таго з 1 па 8 верасня ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі будзе арганізаваны так званы Тыдзень бяспекі дарожнага руху. "Супрацоўнікі органаў унутраных спраў прымуць удзел ва ўрачыстых лінейках, прысвечаных пачатку навучальнага года, правядуць з навучэнцамі класныя гадзіны", — працягнулі ва УДАІ.
Запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў.
Супрацоўнікі ДАІ таксама правядуць гутаркі з бацькамі і нагадаюць ім аб правілах бяспекі. "З гэтай мэтай 25 жніўня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Бяспека дзяцей на дарозе — клопат дарослых!", — дадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
У Ведамстве праінфармавалі, што самы высокі цяжар наступстваў ДТЗ з удзелам дзяцей адзначаецца менавіта ў жніўні-верасні.