МІНСК, 24 жні — Sputnik. Новыя падручнікі павінны быць цалкам гатовыя да 1 верасня 2019, запатрабаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім педсавеце, які праходзіць у Мінску 23-24 жніўня.
"Працэс стварэння падручнікаў павінен быць завершаны да 1 верасня 2019 года", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён адзначыў, што гэта яшчэ не значыць, што падручнікі будуць ідэальнымі.
"Стварэнне падручнікаў — гэта пастаянная творчасць і мы будзем увесь час нешта мяняць, дадаваць, ўдасканальваць", — сказаў Лукашэнка.
Разам з тым прэзідэнт адзначыў, што навучанне па новых праграмах пачнецца ўжо з 1 верасня гэтага года. Па яго словах, для настаўнікаў падрыхтаваны метадычныя дапаможнікі, па якіх будзе весціся выкладанне ў бягучым годзе.
Прэзідэнт Беларусі лічыць, што тыя падручнікі, якія ўжо дапрацаваныя, створаны прафесійна і творча.
У чацвер у 19:00 глядзіце на сайце і ў сацыяльных сетках Sputnik абмеркаванне вынікаў педсавета з выкладчыкам Яўгенам Лівянтам. Свае пытанні вядучым і Лівянту, а таксама каментары і меркаванні аб рэформе адукацыі пакідайце ў каментарах і нашых акаўнтах "ВКонтакте", у Аднакласніках і Facebook.