Відэа

Відэафакт: штурмавікі і знішчальнікі селі на трасу пад Мінскам

Падпісацца
Пасадку самалётаў на аэрадромны ўчастак дарогі Мінск - Магілёў адпрацавалі ў гэтую пятніцу беларускія вайскоўцы. Глядзіце на відэа Sputnik, як ваенныя самалёты садзіліся на трасу.

За пасадкай, якая прайшла ў рамках падрыхтоўкі да сумеснага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017", назіралі міністр абароны Беларусі і генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў і намеснік міністра абароны Расіі генерал арміі Дзмітрый Булгакаў.

Посадка Су-25 - Sputnik Беларусь
Фота
Штурмавікі селі на шашу пад Мінскам, нягледзячы на "атаку дыверсантаў"

Падрыхтоўчыя вучэнні да вераснёвых манеўраў стартавалі на ваенных палігонах Беларусі на мінулым тыдні. У Беларусь прыбылі расійскія вайскоўцы, тэхніка, самалёты і верталёты.

Ваенныя лётчыкі Беларусі рэгулярна адпрацоўваюць пасадку штурмавікоў і знішчальнікаў. Да прыкладу, у 2016 годзе ўпершыню пасадзілі самалёты-знішчальнікі МіГ-29 і штурмавікі Су-25 на аўтадарогу ў цёмны час сутак.

Сумесныя стратэгічныя вучэнні "Захад-2017" пройдуць з 14 па 20 верасня на шасці ваенных палігонах Беларусі. Па плане, ўдзел у іх возьмуць каля 13 тысяч вайскоўцаў дзвюх краін.

 

Стужка навiн
0