Відэа

Аркестр з "Дартам Вэйдэрам" сыграў "Імперскі марш" у Казахстане

Падпісацца
На выставе "Экспа-2017" у Астане аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора ў касцюме Дарта Вэйдэра сыграў знакамітую кампазіцыю "Імперскі марш". Глядзіце відэа музычнага шоў.

Аркестр Кансерваторыі ім. Курмангазы падчас правядзення выставы "Экспа-2017" у Астане выканаў знакаміты "Імперскі марш". Замест дырыжора музыкамі кіраваў "Дарт Вэйдэр".

Яна Кароль - Sputnik Беларусь
Уладкавацца на працу ў NASA і бясплатна схадзіць на "Зорныя войны"

Артысты такім чынам абыгралі нядаўні жарт мясцовых жыхароў пра тое, што галоўны павільён Казахстана вонкава падобны на "Зорку смерці".

На кадрах запіса відаць, як пасля чарговай кампазіцыі на сцэне з'явіўся чалавек у касцюме Вэйдэра, ён прагнаў асноўнага дырыжора і пачаў кіраваць аркестрам самастойна.

Дарт Вэйдеэр — персанаж касмічнай сагі "Зорныя войны", галоўны антаганіст фільма. Кампазіцыя "Імперскі марш" была напісана Джонам Уільямсам і ўпершыню прагучала ў пятым эпізодзе сагі "Імперыя наносіць зваротны ўдар".

Стужка навiн
0