У Мінску пакажуць шоў спяваючых фантанаў і паветраных шароў

© Sputnik / Марина СеребряковаФантан, архіўнае фота
Фантан, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках святкавання 950-годдзя Мінска запланаваны дзясяткі відовішчных мерапрыемстваў: ад Міжнароднага фестывалю паветраплавання і Дня танкіста ад WoT да традыцыйных касцюміраваных пастановак і кірмашоў.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Пралогам святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня горада і 950-годдзя Мінска стане шоў спяваючых фантанаў, распавёў на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан.

Торт з ягадамі - Sputnik Беларусь
Да юбілею Мінска выпекуць велізарны торт, якога хопіць усім

"Гэта міжнародны музычны праект: спалучэнне вады, лазернага шоў і выдатнай музыкі. У праграме — выступленне Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі з удзелам майстроў мастацтваў", — распавёў Скалабан.

Шоў спяваючых фантанаў пачнецца а 21:00 8 верасня на тэрыторыі музейна-паркавага комплексу "Перамога".

Фестываль паветраплавання

З 8 па 10 верасня ў Мінску пройдзе Міжнародны фестываль паветраплавання.

"Плануецца выканаць чатыры спартыўныя палёты, у якіх прымуць удзел ад 30-ці да 40 экіпажаў цеплавых аэрастатаў", — распавёў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Паводле яго слоў, стартаваць аэрастаты будуць з некалькіх пляцовак, у тым ліку з аэрадрома Баравая, пляцоўкі аэрапорта "Мінск-1" і парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Аднак з улікам умоў надвор'я праграма палётаў можа быць падкарэктаваная, удакладніў Скалабан.

© Sputnik / Игорь Кожевников / Перайсці ў медыябанкФестываль аэрастатаў
Фестиваль тепловых аэростатов - Sputnik Беларусь
Фестываль аэрастатаў

У рамках фестывалю пілоты плануюць здзівіць мінчан начным свячэннем паветраных шароў. Калі дазволіць надвор'е, то гэтае шоў адбудзецца ў суботу 9 верасня з 22 да 23 гадзін.

"Мінск старажытны", Дзень танкіста і многае іншае

Два дні — 9 і 10 верасня — на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і Машэрава можна будзе паназіраць за гістарычнымі рэканструкцыямі ў рамках фестывалю "Мінск старажытны". Прафесійныя рэканструктары плануюць аднавіць падзеі, якімі жыў Мінск з ХIII па XX стагоддзе.

Танкавы біятлон на Лініі Сталіна - Sputnik Беларусь
Фота
Танкавы біятлон прайшоў на Лініі Сталіна

Па суседстве — на пляцоўцы каля Палаца спорту — будзе працаваць святочны гандаль і артысты. А вечарам тут адбудзецца канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Беларусі.

Самымі яркімі падзеямі 10 верасня абяцаюць стаць Мінскі паўмарафон і Дзень танкіста ад распрацоўшчыкаў гульні WoТ, які будуць адзначаць з 14:00 у музейна-паркавым комплексе "Перамога". Гасцям акрамя рэальных забаў абяцаюць яшчэ і 120 месцаў за кампьютарамі, якія ўстановяць у парку, каб усе жадаючыя змаглі пазмагацца "у танчыкі".

Акрамя гэтага, запланавана мноства афіцыйных мерапрыемстваў: ускладанне кветак да абеліска "Мінск — горад-герой", узнагароджанне "Мінчаніна года" і лепшых у прафесіі, а таксама міжнародная навуковая канферэнцыя "Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі".

Святочныя мерапрыемствы ў гэтыя дні пройдуць таксама ва ўсіх раёнах горада.

"У гэтыя дні плануецца стварыць такую атмасферу, каб кожны мінчанін адчуў дыханне гісторыі, адчуў сябе непасрэдным удзельнікам святочных юбілейных падзей. Усе мерапрыемствы будуць насіць не толькі забаўляльны, але і адукацыйны характар", — падкрэсліў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Стужка навiн
0