Помнік "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці" ўстанавілі ў Полацку

© Sputnik / Елена СеменоваСафійскі сабор
Сафійскі сабор - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Толькі бронзы на скульптурную кампазіцыю сышло 1,7 тоны, а ў цэлым вага памятнага знака - 8 тон, вышыня - больш за 5 метраў. Урачыстае адкрыццё намечана на 2 верасня.

МІНСК, 30 жні — Sputnik. Напярэдадні правядзення Дня беларускага пісьменства ў Полацку пачата ўстаноўка памятнага знака "Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці", які размясціўся на беразе Заходняй Дзвіны каля Сафійскага сабора, паведамілі Sputnik у прэс-службе Віцебскага аблвыканкама.

Рэканструкцыя ваенна-гістарычных падзей, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву

Кампазіцыя ўяўляе сабой звязак шчытоў, на якіх адлюстраваны абліччы знакамітых гістарычных асоб — ад легендарнага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні Полацкай, а з адваротнага боку захаваныя вехі станаўлення дзяржаўнасці.

"Праца скульптара Уладзіміра Піпіна была зацверджана рэспубліканскім экспертным саветам, атрымаўшы высокую ацэнку", — дадалі ў аблвыканкаме.

Шматзначны вобраз, як патлумачыў аўтар, кожны можа прачытаць па-свойму. Адны ўбачаць чару або паўмесяц, іншыя — калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, ці ладдзю, якая плыве па рацэ вечнасці з мінулага ў будучыню.

 

Спецыяльны шрыфт для надпісаў на помніку распрацаваў мастак Уладзімір Лукашын.

"Толькі бронзы на скульптурную кампазіцыю сышло 1,7 тоны, а ў цэлым вага памятнага знака — 8 тон, вышыня — больш за 5 метраў. Урачыстае адкрыццё намечана на 2 верасня", — рэзюмавалі ў  прэс-службе.

Стужка навiн
0