Тыдзень да паўмарафона: падрыхтаваны 30 тысяч медалёў

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінскі полумарафон, архіўнае фота
Мінскі полумарафон, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Трэці паўмарафон пройдзе ў Мінску 10 верасня і будзе прымеркаваны да святкавання Дня горада.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. Арганізатары "Мінскага паўмарафона-2017" падрыхтавалі 30 тысяч медалёў для ўдзельнікаў забегу, паведамляе Sputnik.

10 верасня ў цэнтры беларускай сталіцы адбудзецца "Мінскі паўмарафон". Лёгкаатлетычны забег будзе прымеркаваны да 950-годдзя Мінска.

Дар'я Домрачава правяла паказальную трэніроўку для беларускіх зорак - Sputnik Беларусь
Відэа
Дар'я Домрачава правяла паказальную трэніроўку для беларускіх зорак

"Мэта паўмарафона — папулярызацыя здаровага ладу жыцця не толькі ў Беларусі, але і за мяжой", — заявіў у чацвер у МПЦ Sputnik намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў.

У мінулым годзе паўмарафон сабраў амаль 20 тысяч удзельнікаў, у гэтым годзе арганізатары плануюць убачыць яшчэ больш аматараў бегу. Чакаюць не толькі беларусаў, але і замежных атлетаў, для якіх віза будзе бясплатнай пры наяўнасці рэгістрацыі на паўмарафон. Сярод удзельнікаў ёсць спартсмены з Партугаліі, Іспаніі, Кеніі і Марока і іншыя.

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА) Вадзім Дзевятоўскі распавёў, што ў мінулым годзе за апошнія дзесяць дзён зарэгістраваліся 16 тысяч чалавек, за папярэднія дні толькі шэсць тысяч. Ён заклікаў раўняцца на Берлінскі марафон, дзе атлеты рэгіструюцца ледзь не за адзін дзень. Зараз свой удзел у мерапрыемстве пацвердзілі 12 тысяч чалавек, арганізатары мяркуюць, што ў выніку на старт выйдуць прыкладна 30 тысяч чалавек.

Усе ўдзельнікі атрымаюць медалі, прэзентацыя якіх адбылася ў МПЦ Sputnik. На узнагародзе выящлена минская Ратуша. 30 тысяч медалёў будуць чакаць удзельнікаў за фінішнай рысай. Тыя, хто вырашыцца прабегчы ўсю дыстанцыю, атрымаюць залатыя медалі, за дзесяць кіламетраў прадугледжаны срэбныя, за пяць — бронзавыя.

Стужка навiн
0