Гурт Sounduk дасць у Мінску развітальны канцэрт

© Sputnik / Виктор ТолочкоГанна Хітрык, архіўнае фота
Ганна Хітрык, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Актрыса і салістка гурта Ганна Хітрык пераязджае ў Ізраіль.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Беларускі гурт Sounduk дасць развітальны канцэрт у сувязі з пераездам салісткі калектыву Ганны Хітрык у Ізраіль, паведамляецца ў пятніцу ў афіцыйных супольнасцях музычнага калектыву.

Святлана Бень - Sputnik Беларусь
"Про любовь/Про любов/Пра любоў" – антываенны кліп на трох мовах

Актрыса Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык з 2005 года была салісткай гурта "Детидетей", а з 2010 года стварыла новы праект — Sounduk. Як стала вядома ў пятніцу, калектыў хутка спыніць сваё існаванне.

"Гэтай восенню гурт Sounduk дасць апошні — развітальны канцэрт (у бліжэйшы сезон дакладна). Усё проста: наш сябар, натхніцель і салістка гурта Аня Хітрык з сям'ёй з'язджае на ПМЖ у Ізраіль", — напісалі ў суполках гурта ў сацыяльных сетках.

Дакументы на магчымасць пераезду сям'я Хітрык падавала яшчэ ў 2015 годзе, таму навіна для блізкіх спявачкі і актрысы не стала нечаканай.

"Усё гэта складана і досыць нечакана. Кожная мама на маім месцы зрабіла тое, што мы робім. Мяне пытаюць: "Чым ты будзеш там займацца?" Я не думаю пра гэта! Галоўнае, што там будуць рабіць для майго дзіцяці!" — пракаментавала падзею сама Хітрык.

Артыстка запэўніла, што песні — гэта яе душа, якой пазбавіцца немагчыма. Паабяцала яна неўзабаве і новыя ролі.

Апошні канцэрт гурта адбудзецца ў дзень нараджэння Sounduk — 2 кастрычніка на сцэне Купалаўскага тэатра.

Стужка навiн
0