Віцебскі амфітэатр і сталічны цырк на кубачках сеткі фастфуду

© Photo : Facebook / Митя ПислякМалюнак Міці Післяка для кубачкаў з кавай
Малюнак Міці Післяка для кубачкаў з кавай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дызайн шкляначак распрацаваў беларускі мастак Міця Післяк.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. На кубачках буйной сеткі фастфуду ў Мінску і Віцебску з'явяцца знакавыя для гэтых гарадоў будынкі. Дызайн належыць беларускаму мастаку Міце Післяку, якога мінчане ведаюць дзякуючы графіці па матывах карціны Івана Хруцкага і іншых прац, змешчаных на сценах гарадскіх будынкаў.

Сакавіцкія каты вярнуліся ў Мінск - Sputnik Беларусь
"Сакавіцкія каты" вярнуліся ў Мінск

У Мінску можна будзе піць каву з кубачкаў, на якіх намалявана сталічныя "вароты горада", цырк, оперны тэатр і корпус архітэктурнага факультэта БДПА — гэта значыць, бліжэйшыя да будынка першага рэстарана сеткі, малюнак якога таксама ёсць на кубачку.

"Будынкі выбіралі разам з заказчыкам. У Віцебску на шкляначках акрамя самога рэстарана будуць намаляваныя амфітэатр, набярэжная і стары горад", — распавёў Післяк.

Усе малюнкі выкананы ўручную, а каляровы лічбавы пласт накладзены зверху. Чорна-белыя работы — вядомы почырк Післяка. Два гады таму ён працаваў над знакавым праектам — выявай работы беларускага мастака Івана Хруцкага "Партрэт жонкі з кветкамі і садавінай" на сцяне аднаго з мінскіх дамоў (работу можна адшукаць у горадзе па адрасе вуліца Карла Маркса, 25). Праца спадабалася галоўнаму архітэктару, і ён даў дазвол на іншыя карціны.

Акрамя маштабных муралаў Післяк распісвае кватэры, а офісныя інтэр'еры ператварае сваімі карцінамі ва ўтульныя прасторы.

Стужка навiн
0