Відэа

У Мінску прайшоў фестываль Vulica Brasil

Падпісацца
На працягу сутак удзельнікі далі справаздачу аб праведзенай працы і здзівілі публіку рознымі па фарматах імпрэзамі. Глядзіце на відэа, як праходзіў маляўнічы карнавал.

Карнавал-закрыццё беларуска-бразільскага фестывалю ўрбан-арта Vulica Brasil доўжыўся суткі, як абяцалі арганізатары. Свята стартавала апоўдні ў суботу і працягнулася да раніцы нядзелі.

Мастацтвазнаўца прайшоўся па графіці на Кастрычніцкай - Sputnik Беларусь
Відэа
Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай

У праграме доўгаграючага закрыцця былі танцы, тэатр, кіно, музыка, пачастункі, мода, спорт і многае іншае. Вуліца Кастрычніцкая на гэтыя суткі стала пешаходнай. На ёй арганізавалі тры сцэны, эка-маркет, мастацкі і рамесны кірмаш, зладзілі творчыя заняткі для дзяцей і спартыўную пляцоўку. Тут можна было назіраць інтэрпрэтацыю графіці ў сучасным танцы і парад барабаншчыкаў міжнароднай батукады Vulica Brasil.

Vulica Brasil прайшоў у Мінску ўжо ў чацвёрты раз. Бразільскія мастакі стваралі для горада і гараджан новыя працы — муралы. Як праходзіла закрыццё яркага фестывалю, глядзіце на відэа Sputnik.

Чытайце таксама:

Новае графіці з'явілася на сцяне офіса "Белавія" >>

Фотафакт: на Нямізе малююць новы мурал >>

Стужка навiн
0