Швецыя разграміла Беларусь у кваліфікацыі ЧС-2018 на "Барысаў-Арэне"

© Sputnik / Максим КостьянШвецыя разграміла Беларусь у кваліфікацыі ЧС-2108 на "Барысаў-Арэне"
Швецыя разграміла Беларусь у кваліфікацыі ЧС-2108 на Барысаў-Арэне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У першым тайме падапечныя Ігара Крывушэнкі прапусцілі тры мячы без адказу.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе пацярпела буйное паражэнне ад каманды Швецыі ў кваліфікацыйным матчы Чэмпіянату свету па футболе 2018 года.

Сустрэча адборачнага раўнда сусветнага першынства Беларусь — Швецыя адбылася 3 верасня на "Барысаў-Арэне". Гульня завяршылася з лікам 0:4 (0:3, 0:1). У складзе пераможцаў адзначыліся Эміль Форсберг (18-я хвіліна), Крыстафер Нюман (24), Маркус Берг (37) і Андрэас Гранквіст (84, з пенальці).

Нагадаем, гэта другое паражэнне запар падапечных Ігара Крывушэнкі ў кваліфікацыі: 31 жніўня беларусы з мінімальным лікам прайгралі на выездзе зборнай Люксембурга.

Акрамя матча ў Барысаве ў групе А адбыўся яшчэ адзін паядынак: балгары ў гасцях саступілі галандцам з лікам 3:1.

Такім чынам, становішча каманд у групе пасля васьмі тураў наступнае:

  1. Швецыя — 16 ачкоў (8)
  2. Францыя — 16 (7 гульняў)
  3. Нідэрланды — 13 (8)
  4. Балгарыя — 12 (8)
  5. Беларусь — 5 (8)
  6. Люксембург — 4 (7)

Беларускай камандзе ў гэтым адборачным цыкле засталося правесці яшчэ дзве сустрэчы — супраць Нідэрландаў дома (7 кастрычніка) і Францыі на выездзе (10 кастрычніка).

Стужка навiн
0