МІНСК, 5 вер — Sputnik. Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя вырашыла змяніць парадак здачы экзамену на вадзіцельскае пасведчанне для матацыклістаў, паведаміў журналістам у аўторак намеснік кіраўніка УДАІ МУС Беларусі Аляксандр Цагельнік.
Пасля серыі рэзанансных ДТЗ з удзелам матацыклістаў Дзяржаўтаінспекцыя заяўляла аб магчымым узмацненні жорсткасці патрабаванняў экзамену на атрыманне правоў. Зараз гэтае пытанне ўжо вырашана: ДАІ падрыхтавала змены.
Па словах намесніка кіраўніка ДАІ, ідэю зрабіць больш жорсткім экзамен на атрыманне правоў кіроўцы катэгорыі А выказвалі самі матацыклісты падчас адкрыцця мотасезона ў бягучым годзе.
"Улетку мы прапрацоўвалі гэтае пытанне, вывучалі міжнародны вопыт", — распавёў Цагельнік і дадаў, што тады і было вырашана зрабіць больш жорсткім экзамен.
Неўзабаве змяненні будуць накіраваны на ўзгадненне ў Міністэрства юстыцыі, пасля юрыдычнай экспертызы іх апублікуюць. "Уступяць у сілу змены праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання", — удакладніў прадстаўнік ДАІ.
Сярод новых патрабаванняў, якія з'явяцца ў практычным экзамене, Цагельнік прывёў манеўраванне, прыпынак у пэўным месцы і іншыя практычныя заданні.