МІНСК, 5 вер — Sputnik. Вядомы брытанскі рок-гурт Nazareth выступіць у Мінску на пляцоўцы каля Палаца Спорту, паведамілі Sputnik арганізатары H.O.G. Rally Minsk 2017.
Акрамя парада байкераў і шэрагу іншых мерапрыемстваў гасцям H.O.G. Rally Minsk прадставяць і музычную праграму. Выступяць для гасцей мотазлёта прэзідэнцкі аркестр, гурт J:Морс і легендарны брытанскі рок-гурт Nazareth.
У Falcon Club выступяць брытанскія рокеры, уваход будзе па білетах.
Удзельнічаць у закрыцці мотасезона будуць тысячы байкераў з палутара дзясяткаў краін свету. Арганізатары чакаюць, што гледачамі і гасцямі шэрагу мерапрыемстваў будуць каля ста тысяч чалавек.